Метадычная канферэнцыя

15 лютага 2019 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны (к.1, аўд. 2-17) праходзіў заключны этап ХІІ Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «Современное образование: преемственность и непрерывность образовательной системы «школа – университет – предприятие» (14-15.02.2019, ГДУ імя Ф. Скарыны) і была арганізавана метадычная канферэнцыя, прысвечаная развіццю і ўдасканаленню навучання беларускай і рускай мовы і літаратуры.


Гасцямі студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта сталі чатыры найбольш творчыя настаўнікі школ горада Гомеля і Гомельскай вобласці, якія прадэманстравалі свой вопыт і вынікі пошукаў новых падыходаў да навучання мове і літаратуры ў наш час. Гэта паведамленне настаўніка-метадыста рускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №14 г. Гомеля” Жадзейка Жаны Фёдараўны пра апошні ўдасканалены падручнік па рускай мове для 8 класа, адным з аўтараў якога яна з’яўляецца; гэта майстар-класы «Прыёмы і формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры» настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Мазыра” Есіс Яўгена Валер’евіча; «Теория литературы в школе: весы необходимости» настаўніка рускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля” Кісловай Вольгі Аляксандраўны; «Тэматычная скіраванасць урока» настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля” Афанасьевай Наталлі Васільеўны.                                                                                                                                                                                                   

1

2011 Метадычная канферэнцыя. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates