Гавары беларускаю.... - 2019

7 снежня 2019 года ў ДУА "Гімназія № 36 г. Гомеля" адбыўся традыцыйны штогадовы конкурс рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Удзельнікамі конкурса сталі вучні 9-11 класаў сярэдніх школ і гімназій г. Гомеля і Гомельскай вобласці. А ў журы былі запрошаны загадчык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт А.М.Воінава, дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт А.М.Палуян, выкладчыкі кафедры беларускай мовы д.ф.н. прафесар В.А.Ляшчынская, к.ф.н. дацэнт З.У.Шведава, к.ф.н. дацэнт Л.М.Мінакова, к.ф.н. дацэнт С.А.Вяргеенка, к.ф.н. дацэнт К.Л.Хазанава, старшы выкладчык Н.М.Панкова.

Конкурс складаўся з 3 этапаў: мультымедыйнае эсэ, выступленне на прапанаваную тэму, водзыў на літаратурны твор.

Усе ўдзельнікі паказалі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы, якія шануюць і паважаюць родную мову і культуру, захоўваюць традыцыі і ведаюць гісторыю роднага края. 

Конкурс чытальнікаў на псіхалагічным факультэце

4 снежня на факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў конкурс чытальнікаў "Беларусь мая сінявокая...", арганізаваны дацэнтам кафедры беларускай мовы  Людмілай Мікалаеўнай. Мінаковай. У конкурсе, прысвечаным Году малой  радзімы, удзельнічалі студэнты 1 курса (гр. ПС-11, ПС-12, ПС-13 і СР-15). З уступным словам да ўдзельнікаў конкурсу звярнулася старшыня журы прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. Цёплыя пажаданні поспеху ў мерапрыемстве прагучалі ад намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Аляксандра Эрнставіча Потрасава. Нікога не пакінулі абыякавым светлыя, пранікнёныя словы пра малую і вялікую Радзіму, родную сэрцу Беларусь.

 

Подробнее: Конкурс чытальнікаў на псіхалагічным факультэце

Да Дня вызвалення Гомеля

25 лістапада 2019 года ў аўд. 2-12 адбыўся конкурс вершаў, прысвечаны 76-ай гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Конкурс вершаў быў праведзены сярод беларускіх і туркменскіх студэнтаў груп БФ-21 і Гр-21 пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай мовы З.У.Шведавай і Н.М.Панковай. Студэнты падрыхтавалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Уразілі прачытаннем і аб’ёмам вывучанага студэнт гр. Гр-21 Джайхун Сараеў і студэнтка гр.БФ-21 Аляксандра Дрывайла. Уздзеянне на слухача аказалі вершы, прачытаныя студэнтамі Дземідовіч Веранікай, Міхаленкам Цімафеем, Напрэенка Вікторыяй, Ніцыеўскай Катрын і Шчарбатай Ангелінай. Лепшыя чытальнікі былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі.

Дзякуем усім удзельнікам!

 

Подробнее: Да Дня вызвалення Гомеля

Да 76-годдзя вызвалення Гомеля

18.11.2019 г. студэнты групы БФ-21 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. наведалі выставу, прысвечаную 76-й гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у выставачнай зале ГДУ імя Ф.Скарыны.

Подробнее: Да 76-годдзя вызвалення Гомеля

Універсітэцкія суботы - лістапад 2019

23 лістапада  2019 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ № 40 і №72 г. Гомеля з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Н.П. Цімашэнка, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага.

Былі праведзены цікавыя і змястоўныя экскурсіі ў музеі “Alma-mater” (прафесар кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. А.М. Мельнікава) і літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” (дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры, к.ф.н. дац. Н.П. Капшай); паказалі кабінеты кітайскай мовы, польскай мовы і інш.

Н.П. Капшай запрасіла вучняў да сябе на заняткі і паказала, як праходзіць вучэбны працэс.

Студэнты нашага факультэта Дрывайла Аляксандра (БФ-21) і Пархоменка Яўген (БФ-31) пазнаёмілі вучняў са структурай факультэта і паказалі, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю і відэаролікі; таксама прапанавалі вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны па рускай і беларускай мовах. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.

         Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!

Подробнее: Універсітэцкія суботы - лістапад 2019

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates