Час паэзіі чароўнай

Слова ў жыцці кожнага чалавека адыгрывае важную ролю. «Словам можна забіць і ажывіць, параніць і вылечыць, пасеяць сумненне і безнадзейнасць – і натхніць», – пісаў таленавіты педагог Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі. Асаблівае значэнне мае валоданне словам для  прафесіі філолага, выкладчыка, для якіх яно з’яўляецца асноўным інструментам прафесійнай дзейнасці. Як слушна заўважыў Б. Сачанка, “у слове пластыка, у слове музыка, у слове фарбы, у слове тое, чаго нідзе і ні ў чым няма – сэнс, адухоўленасць, страснасць”.

 

Подробнее: Час паэзіі чароўнай

Гавары беларускаю.... - 2019

7 снежня 2019 года ў ДУА "Гімназія № 36 г. Гомеля" адбыўся традыцыйны штогадовы конкурс рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Удзельнікамі конкурса сталі вучні 9-11 класаў сярэдніх школ і гімназій г. Гомеля і Гомельскай вобласці. А ў журы былі запрошаны загадчык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт А.М.Воінава, дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт А.М.Палуян, выкладчыкі кафедры беларускай мовы д.ф.н. прафесар В.А.Ляшчынская, к.ф.н. дацэнт З.У.Шведава, к.ф.н. дацэнт Л.М.Мінакова, к.ф.н. дацэнт С.А.Вяргеенка, к.ф.н. дацэнт К.Л.Хазанава, старшы выкладчык Н.М.Панкова.

Конкурс складаўся з 3 этапаў: мультымедыйнае эсэ, выступленне на прапанаваную тэму, водзыў на літаратурны твор.

Усе ўдзельнікі паказалі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы, якія шануюць і паважаюць родную мову і культуру, захоўваюць традыцыі і ведаюць гісторыю роднага края. 

Конкурс чытальнікаў на псіхалагічным факультэце

4 снежня на факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў конкурс чытальнікаў "Беларусь мая сінявокая...", арганізаваны дацэнтам кафедры беларускай мовы  Людмілай Мікалаеўнай. Мінаковай. У конкурсе, прысвечаным Году малой  радзімы, удзельнічалі студэнты 1 курса (гр. ПС-11, ПС-12, ПС-13 і СР-15). З уступным словам да ўдзельнікаў конкурсу звярнулася старшыня журы прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. Цёплыя пажаданні поспеху ў мерапрыемстве прагучалі ад намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Аляксандра Эрнставіча Потрасава. Нікога не пакінулі абыякавым светлыя, пранікнёныя словы пра малую і вялікую Радзіму, родную сэрцу Беларусь.

 

Подробнее: Конкурс чытальнікаў на псіхалагічным факультэце

Да Дня вызвалення Гомеля

25 лістапада 2019 года ў аўд. 2-12 адбыўся конкурс вершаў, прысвечаны 76-ай гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Конкурс вершаў быў праведзены сярод беларускіх і туркменскіх студэнтаў груп БФ-21 і Гр-21 пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай мовы З.У.Шведавай і Н.М.Панковай. Студэнты падрыхтавалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Уразілі прачытаннем і аб’ёмам вывучанага студэнт гр. Гр-21 Джайхун Сараеў і студэнтка гр.БФ-21 Аляксандра Дрывайла. Уздзеянне на слухача аказалі вершы, прачытаныя студэнтамі Дземідовіч Веранікай, Міхаленкам Цімафеем, Напрэенка Вікторыяй, Ніцыеўскай Катрын і Шчарбатай Ангелінай. Лепшыя чытальнікі былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі.

Дзякуем усім удзельнікам!

 

Подробнее: Да Дня вызвалення Гомеля

Да 76-годдзя вызвалення Гомеля

18.11.2019 г. студэнты групы БФ-21 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. наведалі выставу, прысвечаную 76-й гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у выставачнай зале ГДУ імя Ф.Скарыны.

Подробнее: Да 76-годдзя вызвалення Гомеля

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates