Студэнцкая навукова канферэнцыя. Секцыя № 2 “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”
- Подробности
- Просмотров: 1569
25 красавіка 2019 года адбылося пасяджэнне секцыі № 2 студэнцкай навуковай канфреэнцыі “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”.
Кіраўніком пасяджэння стала дацэнт кафедры беларускай літаратуры, к.ф.н. Брадзіхіна Ала Васільеўна.
Сакратар пасяджэння - студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта спец. "Беларуская філалогія" Марыя Язерская.
Сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з Алесем Плоткам
- Подробности
- Просмотров: 665
25 красавіка 2019 года адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта з вядомым паэтам, перакладчыкам і музыкантам Алесем Плоткам.
Алесь Плотка – выпускнік ГДУ імя Ф. Скарыны, ён распавёў пра свае студэнцкія гады і любімыя кнігі, прачытаў ўласныя вершы і пераклады з украінскай літаратуры, падкрэсліў актуальнасць культурных стасункаў паміж краінамі-суседзямі, прэзентаваў беларуска-украінскі альманах “Справа”.
Паэт падзяліўся творчымі планамі. Чытачоў чакае новая кніга А.Плоткі з сімвалічнай назвай “Лотас на асфальце”.
Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучнасць”
- Подробности
- Просмотров: 1422
24 красавіка 2019 г. на філалагічным факультэце адбылася чарговая Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучнасць”, якая праходзіла ў аўдыторыі 2-12 ГДУ імя Ф. Скарыны. Кіравала секцыйным пасяджэннем №1 дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Таццяна Адамаўна, якая вельмі шчыра прывітала ўсіх прысутных, настроіла на бадзёры лад выступоўцаў і пажадала ім вялікіх поспехаў. Сакратаром канферэнцыі выступіла студэнтка 2 курса філалалагічнага факультэта Арэшка Юлія Аляксандраўна.
Подробнее: Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай...
“Свабодны выбар–2019”
- Подробности
- Просмотров: 787
Выкладчыкі філалагічнага факультэта Мінакова Людміла Мікалаеўна, Вяргеенка Святлана Анатольеўна і Фіцнер Таццяна Адамаўна прынялі ўдзел у якасці членаў журы у канферэнцыі “Свабодны выбар–2019”, якая праводзілася на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”. Вучні школ Гомеля і Мазыра падрыхтавалі цікавыя паведамленні па тэмах сваіх навуковых даследаванняў. Лепшыя вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі.
ВІНШУЕМ Бажок Ірыну Аляксандраўну!!
- Подробности
- Просмотров: 833
ВІНШУЕМ
Бажок Ірыну Аляксандраўну,
асістэнта кафедры
беларускай літаратуры,
з паспяховай абаронай
дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук
па спецыяльнасці
10.01.01 – беларуская літаратура