Прафарыентацыйная сустрэча

04.05.2022 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У. Шведавай і студэнткі 3 курса спец. “Беларуская філалогія” Таццяны Пімінёнкавай з вучнямі 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 44 г.Гомеля імя М.А. Лебедзева”, ДУА “Сярэдняя школа № 50 г.Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа № 53 г.Гомеля” на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.

Вучням была прадстаўлена прэзентацыя ўніверсітэта ў цэлым і філалагічнага факультэта ў прыватнасці, буклеты факультэтаў. Школьнікі цікавіліся спецыяльнасцямі розных факультэтаў, прахаднымі баламі, умовамі паступлення, студэнцкім жыццём.

На завяршэнне сустрэчы з вучнямі правялі займальную віктарыну “Адгадай слова”, у якой яны прынялі актыўны ўдзел.

 

IMG-94e80c0a5e7da861cd8f6cf0e81108d3-V

 

IMG-47747d7c2bf6f857ce93fcd1ceb8d9fc-V

 

IMG-afa39e7c7b54d052cec4eab0ea3edaa0-V

 

IMG-b0880da2ff7801e12a2cddacaf2dff9e-V

 

Пасяджэнне секцый студэнцкай навуковай канферэнцыі

21 красавіка 2022 года на філалагічным факультэце адбылася студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаная актуальным пытанням мовазнаўства. У ёй прынялі актыўны ўдзел студэнты 3 і 4 курсаў Лаўрыновіч Анастасія, Шчарбатая Ангеліна, Афанасенка Каця, Саўкова Марыя, Дзядкова Алеся, Уніятава Каця і іншыя, якія выступілі з дакладамі, прысвечанымі пытанням фразеалогіі, лексікалогіі і стылістыкі . Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.

IMG-75999cebb5e3b16988a452583e40142f-V

 

IMG-20220427-104841

 

IMG-20220427-104818

 

IMG-20220427-104715

 

Свет православия

26 апреля студенты группы БФ-21 под руководством доцента кафедры белорусского языка Шведовой З.В. приняли участие в торжественном открытии традиционной духовно-просветительской выставки «Свет православия», организованной в выставочном зале нашего университета. Выставка организована совместно с отделом религиозного образования и катехизации Гомельской епархии Белорусской Православной Церкви, фотоклубом «Свет души», редакцией журнала «Сретение» и Гомельским государственным университетом имени Франциска Скорины.

IMG-f22d050852df90d552956f8d32cddf68-V

 

IMG-ac87205a0bc5830b9b5b4bfde3a569a1-V

 

IMG-7950f23d953791bab7b4aa30f11be6b4-V

 

IMG-ef88adec7307127ed1b020a885c4e790-V

 

Алімпіяда па беларускай мове

 У рамках тыдня філалагічнага факультэта 22 красавіка адбылося ўзнагароджанне студэнтаў 2 курса групы БФ-21, якія прынялі ўдзел у алімпіядзе па беларускай мове. І месца падзялілі Луцковіч Маргарыта і Фамічова Вольга, ІІ месца падзялілі Фелькіна Анастасія і Фядосава Маргарыта, ІІІ месца заняла Новікава Лізавета.

Віншуем нашых пераможцаў!

IMG-01a2f4e50df6f6cab9bcabd179bd4359-V

Віншуем лепшых на аліпіядзе па беларускай мове

Традыцыйна ў сакавіку на філалагічным факультэце праводзяцца прадметныя алімпіяды сярод студэнтаў 1– 3 курсаў.

У межах тыдня нашага факультэта 20 красавіка адбылося ўзнагароджанне студэнтаў 3 курса, якія прынялі ўдзел у алімпіядзе па беларускай мове.

Былі выяўлены лепшыя з лепшых:

І месца – студэнтка групы БФ-31 Лаўрыновіч Анастасія;

ІІ месца – студэнтка групы БФ-31 Мельнікава Ангеліна;

ІІІ месца – студэнтка групы БФ-31 Саўкова Марыя.

Віншуем нашых пераможцаў!

IMG-3f1ab65bb541d8e122ceb877ee8ebbdb-V

 

Подробнее: Віншуем лепшых на аліпіядзе па беларускай мове

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates