Наведванне Скарынаўскага кабінета




28.11.2017 г. студэнты-туркмены першага курса эканамічнага факультэта наведалі Скарынаўскі кабінет, які нядаўна быў адкрыты на філфаку. Дацэнт кафедры беларускай мовы А.М. Ермакова расказала ім аб ролі Францыска Скарыны ў развіцці беларускай культуры.

Святочная праграма для студэнтаў і выкладчыкаў




17.11.2017 г. – студэнты гр. БФ-11 разам з іншымі студэнтамі філалагічнага факультэта падрыхтавалі невялікую святочную праграму: раніцай яны сустракалі пры ўваходзе ў 1 корпус усіх студэнтаў і выкладчыкаў з шарамі, скрыняй з пажаданнямі. Усе атрымалі зарад пазітыву з самай раніцы на цэлы працоўны дзень.




Cустрэча з нашчадкамі Скарыны

16.11.2017 г. студэнты філалагічнага факультэта гр. БФ-11 сустрэліся з “нашчадкамі Скарыны” – вядомымі таленавітымі выпускнікамі нашага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменнікі, журналісты, барды і іншыя аматары Слова (Н. Шклярава, А. Аксёнчык, С.Сыс і інш.). Некалькі студэнтаў адзначанай групы таксама чыталі вершы.

Выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы



У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 13 кастрычніка і 21 лістапада2017 г. былі праведзены выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы ў ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”. Студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваны ўрок беларускай мовы па тэме “Дзеяслоў” і ўрок развіцця маўлення па тэме “Падрыхтоўка да напісання пераказу” ў 7 класе. Урокі праводзіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктра па метадычнай рабоце, былая выпускніца філалагічнага факультэта, Васіленка Наталля Фёдараўна. Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 4 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана на 3 курсе, і яшчэ не бачылі школы. Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатныя ўрокі.

 

 



 

 



Сустрэча з журналістам



14 лістапада 2017 г. студэнты 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (група БФ-21) разам з выкладчыкам кафедры беларускай мовы Хазанавай К. Л. у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна прысутнічалі на сустрэчы з журналістам, тэлевядучым, членам Беларускага саюза журналістаў, аўтарам многіх тэлевізійных праграм Аляксандрам Гамолям.

Аляксандр Гамоля з’яўляецца журналістам і тэлевядучым тэлерадыёкампаніі “Гомель”. Ён вядомы гамяльчанам па тэлеперадачах канала “Беларусь 4” “Хроника перемен”, “Соседи”, “Человек года”, “Белорусское времечко”, “Классный час”, “Чрезвычайная ситуация”.

Аляксандр Гамоля атрымаў дыплом ІІІ ступені Нацыянальнага тэлдевізійнага конкурса “Тэлевяршыня – 2017”.у намінацыі “Лепшы вядучы тэматычных праграм”. Па заданні губернатара Гомельскай вобласці Аляксандр Гамоля падрыхтаваў відэаролік, прысвечаны барацьбе з наркадылерствам і наркаманіяй. Гэты відэаролік быў прызнаны леепшым відэапраектам сацыяльнай рэкламы ў конкурсе да 100-годдзя беларускай міліцыі.

Падчас сустрэчы былі паказаны ўрыўкі некаторых праграм, падрыхтаваных жуналістам. Адзін з нядаўніх яго праектаў – дзіцячая адукацыйна-захапляльная перадача “Классный час” – праграма для моладзі, з удзелам моладзі, тварамі і галоўнымі дзеючымі асобамі якой з’яўляецца моладзь.

Тэлевядучы расказаў, што ў сваёй журналісцкай творчасці ён звяртаецца да важных актуальных праблем сучаснага грамадства. Тэмамі яго перадач становяцца такія праблемы, як наркаманія, інтэрнэт-залежнасць, крымінальная абстаноўка ў вобласці і краіне.

Разам з тым Аляксандр Гамоля актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы дабрачынных акцый тэлерадыёкампаніі. Напрыклад, ён быў непасрэдным удзельнікам тэлемарафона “От чистого сердца” – праект для аб’яданння людзей для аказання дапамогі дзіцячым дамам, інвалідам. А зараз ідзе падрыхтоўка да “Тэлемарафона дабра”, што запланаваны на лістапад2017 г. і накіраваны на збор сродкаў на добраўпарадкаванне і рэстаўрацыю сядзібы Гатоўскага.

Цікавым быў прафесійны шлях Аляксандра Гамолі. Паводле першапачатковай адукацыі будучы журналіст – повар, менаджар, прадавец. Сваю кар’еру на пачатку прафесійнай дзейнасці Аляксандр бачыў у бізнесе, але выпадковая аб’ява пра кастынг тэлевядучых змяніла жыццё. Па выніках кастынгу Аляксандра прынялі ў тэлерадыёкампаніі, і адразу ён акунуўся ў правахоўчую і крымінальную тэматыку.

Зараз вопытны сталы журналіст Аляксандр Гамоля сваёй асноўнай прафесійнай задачай лічыць здольнасць у любым інфармацыйным матэрыяле знайсці зерне і аддзяліць тое, што мае каштоўнасць, важнае і значнае, ад інфармацыі непатрэбнай і лішняй. А асноўныя журналісцкія якасці, паводле Аляксандра Гамолі, – інтэлект, эрудыцыя, назіральнасць і – галоўнае – спагадлівасць і нераўнадушша.

Студэнтам-філолагам сустрэча падалася надзвычай карыснай. Яны змаглі на дотык уявіць, што такое журналісцкая праца. Многія са студэнтаў зацікаваіліся журналісцкай творчасцю і прафесіяй тэлевядучага і, магчыма, у будуым звяжуць сваё прафесійнае жыццё з гэтай дзейнасцю.

Подробнее: Сустрэча з журналістам

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates