Да 100-годдзя з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага

Да 100-годдзя з дня нараджэння

Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага, доктара філалагічных навук, прафесара – моваведа, празаіка

З нагоды дадзенай падзеі на філалагічным факультэце прайшоў конкурс чытальнікаў прозы Ф.М. Янкоўскага сярод студэнтаў групы БФ-21, арганізаваны дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай. Студэнты пазнаёміліся з асноўнымі перыядамі жыцця і творчасці  выдатнага беларускага моваведа і празаіка, сваімі ўспамінамі аб цудоўным выкладчыку і чалавеку падзялілася прафесар кафедры беларускай мовы, д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская. Журы ў складзе дэкана факультэта А.М. Палуян, прафесара В.А. Ляшчынскай і дацэнта З.У. Шведавай вызначыла лепшых чытальнікаў,  якімі былі прызнаны Караткевіч Віка, Кушнер Тамара і Пархоменка Яўгеній.

  

Ф.М. Янкоўскі нарадзіўся 21 верасня 1918 у в. Клетнае (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям'і.

Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1936). Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Мінскага раёна. Скончыў завочна Мінскі настаўніцкі інстытут у 1939 годзе.

Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939—1940), быў паранены. У час Вялікай Айчыннай вайны — разведчык, начальнік разведкі атрада «Грозны» на Міншчыне.

Пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў два гады (1944—1946) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска» і настаўнічаў у Глускай сярэдняй школе. У 1948 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе, вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце. З 1953 г. — выкладчык беларускай мовы, у 1956—1982 гг. — загадчык, з 1983 — прафесар кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР (з1968 г.).

Памёр 13 лістапада 1989 года.

Даследаваў беларускую народную мову, фанетыку, марфалогію і сінтаксіс беларускай літаратурнай мовы, гісторыю беларускай мовы, фразеалогію, займаўся праблемамі стылістыкі і культуры мовы.

Аўтар кніг «Дыялектны слоўнік» (вып. 1-3, 1959—1970), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Пытанні культуры мовы» (1961), «Вусная мова і выразнае чытанне» (з У. Калеснікам, 1962), «Роднае слова» (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978), «Беларуская фразеалогія» (1968, 1981), «Беларускія народныя параўнанні» (1973), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (ч. I — 1974, ч. II — 1977), «Сучасная беларуская мова» (1984), «Само слова гаворыць» (1986). Выдаў «Фразеалагічны слоўнік» (з Н. Гаўрош і І. Я. Лепешавым, 1973). Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў «З беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі» (1957), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962)[1]. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў «Сучасная беларуская літаратурная мова» (1976, 1984), «Практыкум па беларускай мове» (1980) і інш.

Асноўныя навуковыя працы

  • Янкоўскі, Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Народная асвета, 1976. — 95 с.
  • Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя параўнанні : кароткі слоўнік / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1973. — 237 с.
  • Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1957. — 451 с.
  • Янкоўскі, Ф. М. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Выд-ва АН БССР, 1962.
  • Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1968.
  • Янкоўскі, Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1989. — 301 с.
  • Янкоўскі, Ф. М. Дыялектны слоўнік : Вып. 1—3 / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1959—1970.
  • Янкоўскі, Ф. М. Крылатыя словы і афарызмы : З беларускіх літаратурных крыніц / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Выд-ва АН БССР, 1960.
  • Янкоўскі, Ф. М. Пытанні культуры мовы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Выд-ва М-ва вышэйш.,сярэд.спец.і праф.адукацыі БССР, 1961.
  • Янкоўскі, Ф. М. Роднае слова / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1972. — 447 c.
  • Янкоўскі, Ф. М. Само слова гаворыць : Філалагічныя эцюды, абразкі, артыкулы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. — 346 c.
  • Янкоўскі, Ф. М. Абразкі / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975.
  • Янкоўскі, Ф. М. Прыпыніся на часінку / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 208 с.
  • Янкоўскі, Ф. М. І за гарою пакланюся / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — 238 с.
  • Янкоўскі, Ф. М. Радасць і боль / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Юнацтва, 1984. — 475 с.
  • Янкоўскі, Ф. М. З нялёгкіх дарог / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1988.

    Подробнее: Да 100-годдзя з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага

"В созвездии Овена"

5 октября 2018 года студенты 1-го курса факультета физической культуры под руководством доцента кафедры белорусского языка Вергеенко Светланы Анатольевны приняли участие в открытии выставки Юрия Платонова «В созвездии Овена». Мероприятие состоялось в выставочном зале Картинной галереи Г.Х. Ващенко.

 

Подробнее: "В созвездии Овена"

Свет дзікай прыроды

Халодным кастрычніцкім днём (01.10.2018) група БФ-11 разам з выкладчыками кафедры беларускай мовы Вяргеенка Святланай Анатольеўнай і Панковай Наталляй Міхайлаўнай у чарговы раз наведалі выставачную залу нашага ўніверсітэта, дзе свае фотаназіранні прадставіў Ю.Бірукоў. Пад агульнай назвай “Мама Афрыка” былі змешчаны мноства фотаздымкаў, што раскрываюць разнастайнасць флоры і фаўны афрыканскага кантынента.

 

Подробнее: Свет дзікай прыроды

Падарожжа па Беларусі

17 верасня студэнты групы БФ-11 разам з Вергеенка Святланай Анатольеўнай і куратарам групы Панковай Наталляй Міхайлаўнай наведалі фотаэкспазіцыю Аліны Арловай «Падарожнічаем па Беларусі».

Нашай увазе быў прадстаўлены шырокі спектр фотаработ. На многіх з іх - пабудовы, якія захоўваюць шматвяковую гісторыю нашай краіны. Дзіўна, як тонка А.Арлова перадала ўсю атмасфернасць ужо, на жаль, старых будынкаў, архітэктура якіх і па сённяшні дзень выклікае захапленне. Гэтак жа не засталіся ў баку і фотакарткі з выявамі нашых родных мясцін. Гледзячы на іх, разумееш, чаму нашу краіну называюць «сінявокай».

 

Подробнее: Падарожжа па Беларусі

Новы навучальны год

Вось і прамчаліся, как заўсёды, хутка, амаль імгненна, летнія канікулы. І студэнты філалагічнага факультэта вярнуліся да заняткаў, стаўшы студэнты наступнага курса.

Віншуем з НОВЫМ НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДАМ!!!!!

Поспехаў у вучобе!!!!!!

Новых навуковых дасягненняў!!!!!                       

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates