У чым сапраўдная сіла асобы....

74862777-10212435318718262-4183606821308596224-o

18 лістапада 2019 года да выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта завіталі ў госці Сяргей Сапоненка і яго сябры. Падчас сустрэчы прысутныя ўпэўніліся, што дасягненні і дзеянні асобы поўнасцю залежаць ад жадання і матывацыі самаго чалавека. 

Подробнее: У чым сапраўдная сіла асобы....

На восеньскіх канікулах

4 лістапада 2019 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце (аўд. 2-27) быў арганізаваны “Восеньскі турнір” для школьнікаў. У турніры прынялі ўдзел вучні з розных школ і гімназій горада Гомеля і Гомельскай вобласці (Кармянскі раён, Петрыкаўскі раён, Калінкавіцкі раён, Жыткавіцкі раён, Чачэрскі раён, Гомельскі раён). Усяго 28 вучняў 8, 9 і 11-х класаў.

Вялікую дапамогу ў арганізацыі вучняў аказала метадыст вучэбна-метадычнага аддзела гуманітарных дысцыплін ГАІРА Даўгулёва Ірына Аляксееўна, якая непасрэдна зацікаўлена ў адборы таленавітых дзяцей для ўдзелу ў абласным і рэспубліканскім этапах алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

У праграму турніра ўваходзіла знаёмства з факультэтам, экскурсія ў музей “Alma-mater”, правядзенне алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з яе разборам і ўзнагародай        пераможцаў, заняткі па падрыхтоўцы да напісання водгуку на вершаваны твор.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.А. Кастрыца, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесар І. Ф. Штэйнер правёў вельмі цікавую экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Па выніках правядзення алімпіяды па беларускай мове і літаратуры былі праведзены яе праверка дацэнтамі кафедры беларускай мовы А.М. Ермаковай, Л.В. Паплаўнай і З.У. Шведавай. Разбор заданняў алімпіяды правяла Л.В. Паплаўная. Пераможцамі алімпіяды сталі:

1 месца – Гусакова Ксенія (вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Калінкавічы”

2 месца – Руцкая Марыя (вучаніца 8 класа ДУА “Гімназія №71 г. Гомеля”

 3 месца – Балахонава Анастасія (вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №69 г. Гомеля”.

Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.

Дацэнт кафедры беларускай мовы Л.М. Мінакова правяля заняткі па падрыхтоўцы да напісання водгуку на вершаваны твор на прыкладзе верша Сяргея Законнікава “Хлеб”, прысвечанага Р.Барадуліну. Такую падрыхтоўку вучні і іх настаўнікі, якія таксама прысутнічалі на занятках і разборы алімпіядных заданняў, прызналі вельмі патрэбнай і былі вельмі ўдзячны.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас! 

Подробнее: На восеньскіх канікулах

Чытаем вершы беларускаю...

На гэтым тыдні ў студэнцкіх групах 1 курса факультэта псіхалогіі і педагогікі пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Мінаковай Людмілы Мікалаеўны прайшоў конкурс чытальнікаў, прысвечаны творчасці беларускіх паэтаў.

Подробнее: Чытаем вершы беларускаю...

Віншуем удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!

26.10.2019 на базе УА “ГАІРА” праходзіла Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”. Выкладчыкі кафедры беларускай мовы праф. В.А. Ляшчынская, дац. А.М. Воінава, дац. С.А. Вяргеенка, дац. Н.П. Цімашэнка, дац. З.У. Шведава былі задзейнічаны ў рабоце журы секцыі “Лінгвістыка” (беларуская мова), дац. Л.М. Мінакова – у журы секцыі “Літаратуразнаўства” (беларуская літаратура).

Подробнее: Віншуем удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!

100 идей для Беларуси

23 октября 2019 года мы, студенты группы Ф-13 вместе с доцентом кафедры белорусского языка С.А. Вергеенко посетили выставку «100 идей для Беларуси», которая разместилась в выставочном зале нашего университета. Выставка олицетворяет стремление белорусской молодежи к созданию новых технологий и упрощению жизни.

Подробнее: 100 идей для Беларуси

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates