Сцэнізацыя беларускага старажытнага абраду

 

16 мая ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбылася сцэнізацыя беларускага старажытнага абраду “Улазіны” (“Уваходзіны ў новую хату”). Гэтае мерапрыемства было падрыхтавана студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”, удзельнічалі таксама і 2 студэнты з біялагічнага факультэта: Дзмітрый Козел і Уладзіслаў Шчэмелеў. Гледачы з цікавасцю ўспрымалі ўсе тыя фрагменты народнага свята, якія былі паказаны студэнтамі ў актавай зале бібліятэкі: гэта і выступленні вядучых, якія пазнаёмілі гледачоў з міфалогіяй жыллёвай прасторы, гэта і сам сцэнарый свята, і заключнае слова загадчыка кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак, пад кіраўніцтвам якой было падрыхтавана гэта мерапрыемства.

Подробнее: Сцэнізацыя беларускага старажытнага абраду

Свет православия

16 мая 2016 года студенты первого курса математического факультета (гр. М-11, ИТ-11) вместе с преподавателем дисциплины «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» Панковой Н.М. посетили выставку «Свет православия» в выставочном зале ГГУ имени Ф. Скорины. Студенты с интересом познакомились с представленными на выставке фотоработами, детскими рисунками на духовные темы и изделиями из керамики. Каждый из этих экспонатов проникнут теплом, светом и добротой, что особенно понравилось первокурсникам.

Подробнее: Свет православия

Уваходзіны ў новую хату



4 мая на філалагічным факультэце адбылося цікавае мерапрыемства пад назвай “Улазіны” (“Уваходзіны ў новую хату”), падрыхтаванае студэнтамі 1 курса пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак. Разам са студэнтамі-філолагамі ў гэтым свяце ўдзельнічалі і студэнты біялагічнага факультэта Дзмітрый Козел і Уладзіслаў Шчэмелеў. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дадзенай сцэнізацыі прыняла Таццяна Правалоцкая. Змястоўнымі былі выступленні вядучых: Марыі Бірыла, Яніны Кухаравай, Яўгеніі Кудрачовай, якія пазнаёмілі гледачоў з міфалогіяй жыллёвай прасторы і данеслі да аўдыторыі цікавыя звесткі пра тое, як выбіралі месца і якія дрэвы выкарыстоўвалі для будаўніцтва хаты, што закладвалі ў фундамент і інш. У розных фрагментах паказу гэтага свята, падчас правядзення якога мелі месца дыялогі, розныя гумарыстычныя гісторыі, беларускія песні і танцы, удзельнічала амаль уся група. Выступленне студэнтаў пакінула прыемнае ўражанне.

Подробнее: Уваходзіны ў новую хату

Студэнцкі гурток“З глыбінь стагоддзяў”



Студэнцкі гурток“З глыбінь стагоддзяў” (кіраўнік – Хазанава К. Л.) правёў завяршальнае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне 17 мая 2016. На занятках былі падведзены вынікі дзейнасці за навучальны 2015-2016 год. Студэнты прыгадалі самыя цікавыя выступленні, паглядзелі падрыхтаваныя мультымедыяпрэзентацыі, падзялілія звесткамі з гісторыі беларускай мовы і з гісторыі яе вывучэння, якія з’явіліся ў электронных мас-медыя ў апошнія часы. Студэнтка 5 курса Лёгенькая Кацярына распавядала калегам аб папаўненні аддзела старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Рэсупублікі Беларусь.



 

 

«Паэтамі нараджаюцца, аратарамі становяцца»



12 мая пад кіраўніцтвам Станкевіч А. А. прайшло чарговае пасяджэнне круглага стала, прысвечанага праблемам аратарскага майстэрства на тэму «Паэтамі нараджаюцца, аратарамі становяцца». У пасяджэнні ўдзельнічалі студэнты V курса, якія прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў і праблем фарміравання навыкаў аратарскага маўлення.




2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates