Адзначаем свята разам!

Прыезд студэнтаў Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта супаў са святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Студэнты філалагічнага факультэта, якія вывучаюць беларускую мову як адну са славянскіх , прыехалі на дыялекталагічную практыку ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны . Дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян правяла для гасцей экскурсію па горадзе і парку. Студэнты з задавальненнем наведалі Музей гісторыі горада, пагулялі ў парку і на набярэжнай, пазнаёміліся з журналістамі-практыкантамі і нават далі ім інтэрв'ю.

2011 Адзначаем свята разам! . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates