ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ

Штогод 21 лютага жыхары планеты адзначаюць Дзень роднай мовы. Гэтае свята было  абвешчана ЮНЕСКА яшчэ ў 1999 годзе. На філалагічным факультэце да Дня роднай мовы дацэнт Брадзіхіна Ала Васільеўна правяла флэшмоб “Маё любімае беларускае слова”. У займальна-асветніцкім мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты груп ЖУР-21 БФ-21 і  БФ-11. Тут панавала вясёлая святочная атмасфера, студэнты жартавалі, спрабуючы ўзгадаць самыя незвычайныя ці рэдкія беларускія словы, такія, як “агмень”, “хмарачос”, “вэлюм”. У выніку шляхам галасавання былі абраны найбольш папулярныя словы, сярод якіх – “маці”, “кацяня” і “дзякуй”.

Віншуем усіх з Днём роднай мовы!

2011 ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates