Абласны конкурс “Цыцэроній-2013” праходзіў на базе юрыдычнага факультэта нашага ўніверсітэта. Пазмагацца ў красамоўстве з’ехаліся 18 дзяўчат і хлопцаў з розных ВНУ вобласці. У першым туры яны расказвалі пра сябе і выступалі з паведамленнем на тэму “Мая Гомельшчына”. За тры хвіліны маладыя аратары данеслі да аўдыторыі сваю любоў да роднай прыроды, горада, краіны. Закранулі пытанні іміджу беларускіх музеяў, хараства архітэктуры і таямніц гісторыі нашай зямлі. Ведае моладзь і вядомых землякоў, што славілі і зараз славяць Гомельшчыну. Журы, у склад якога ўваходзілі прафесіянальныя юрысты і філолагі, вырашыла прапусціць у фінал усіх канкурсантаў. На наступны дзень удзельнікі паказвалі сваё майстэрства ў імправізацыі. Рытарычнае пытанне, іронія, гіпербала, гумар, метафара, параўнанне, аксюмаран – аратарскія прыёмы, якія дэманстравалі красамоўцы. У выніку студэнты юрыдычнага факультэта ГДУ Яўген Ранько і Глеб Брылёў узнагароджаны дыпломамі другой ступені, Аляксей Арцюховіч – трэцяй. Фота У. Чысціка. | |||||||