| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 |
 RSS

ПАДЗЯКА ПРЭЗІДЭНТА НАШАМУ СТУДЭНТУ
27.06.2012

Студэнту 5 курса фізічнага факультета Генадзію Марозаву аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Ён неаднаразовы пераможца міжнародных алімпіяд па інфарматыцы і сеткавых тэхналогіях, аўтар праекта дыстанцыйнай адукацыі “Віртуальны ўніверсітэт” сістэмы дыстанцыйнага тэсціравання “ФізТЭСТ”, распрацоўшчык методык выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у працэсе выхавання і адукацыі. За актыўны ўдзел у грамадскім і навуковым жыцці ўніверсітэта Генадзій узнагароджваўся стыпендыяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, стыпендыямі імя А.Н. Сеўчанкі і Савета ВНУ.

Генадзій Марозаў прымаў удзел у сустрэчы студэнтаў ВНУ рэспублікі з міністрам адукацыі нашай краіны А.М. Радзьковым (2010 г.), быў дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу.

Урачыстае ўручэнне Падзякі Прэзідэнта адбылося ў актавай зале ГДУ падчас свята “Выпускнік-2012”. Узнагароду і каштоўны падарунак – імянны гадзіннік ад кіраўніка дзяржавы – Генадзій атрымаў з рук рэктара ўніверсітэта члена-карэспандэнта НАН Беларусі А.У. Рагачова.

Фото В. Чистика






Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2012
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-31-13, 57-81-11  |    |    |   RSS