Online-рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне

Парадак оnlinе-рэгістрацыі
на рэпетыцыйнае тэсціраванне па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў у УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

1. Аплаціце за ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні 7 рублёў за адзін прадмет, пералічыўшы грошы на разліковы рахунак РІКВ з дапамогай сістэмы «Расчёт» (ЕРИП) (гл. падрабязней).

2. Для online-рэгістрацыі неабходна ведаць нумар аперацыі (транзакцыі) у сістэме «Расчёт» (ЕРИП).

3. Прайсці onlinе-рэгістрацыю. Рэгістрацыя на прадмет заканчваецца ў 15-00 у пятніцу напярэдадні тэсціравання па гэтым прадмеце.

4. З’явіцца на тэсціраванне з аплачаным квітком, у якім адзначаны нумар аперацыі (транзакцыі) у сістэме «Расчёт» (ЕРИП). Пры адсутнасці квітка абітурыент да тэсціравання не дапускаецца.

5. Пры паспяховай onlinе-рэгістрацыі дадатковая яўка ў пункт тэсціравання не патрабуецца.

6. Оnlinе-рэгістрацыя на рэзервовы дзень не прадугледжана. Для рэгістрацыі на рэзервовы дзень неабходна з’явіцца ў пункт тэсціравання (аўд. 1-2, корп. 5).