Ура! Весна!
2 марта студенты филологического факультета из Республики Туркменистан принимали участие в весеннем празднике, который был организован для людей с ограниченными возможностями Гомельским благотворительным общественным объединением «Ассоциация семей детей-инвалидов и молодых инвалидов с детским церебральным параличом и спинномозговыми патологиями». Вместе со всеми иностранные студенты участвовали в интерактивных играх, подготовленных аниматорами «Детского праздника» и фокусниками, пели национальные песни и песни собственного сочинения, исполняли зажигательные туркменские танцы. Благодаря стараниям неравнодушных людей праздник получился ярким и дружелюбным.
ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ – НЕЗНАЁМАЯ І ЧАРОЎНАЯ
28 лютага студэнты группы БФ-21 разам з дэканам філалагічнага факультэта Аленай Мікалаеўнай Палуян наведалі фотавыставу “Планета Беларусь”, якая была адкрыта 19 лютага 2019 г. у ДУ “Музей гісторыі горада Гомеля” і будзе праходзіць да 3 сакавіка 2019 г.
Дадзеная выстава прысвечана працам знакамітага фатографа Сяргея Плыткевіча, ураджэнца Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, які ажыццявіў больш за сто палётаў над Беларуссю , каб убачыць і паказаць яе прыгажосць. Вынікам гэтай працы сталі фотаальбомы “Нечаканая Беларусь” і “Планета Беларусь”. Акрамя гэтых прац, знакаміты фатограф з’яўляецца аўтарам фотаальбомаў “Мая Беларусь”, “Беларуская экзотыка”, “Ад Полацка пачаўся свет”, “Палессе”, “Запаведная Беларусь”, а таксама здымкаў для мноства даведнікаў, камплектаў паштовак, брашур, плакатаў.
Экскурсавод музея, перад тым як пачаць знаёміць з выставай ”Планета Беларусь”, паведаміла студэнтам аб гісторыі паходжання самога музея, а таксама данесла інфармацыю пра біяграфію і творчасць Сяргея Плыткевіча. Што было вельмі цікава і карысна паслухаць, бо не ўсе да гэтага часу ведалі пра знакамітага фатографа і яго творчую дзейнасць.
Тое, наколькі студэнты былі вельмі захоплены фотавыставай, не перадаць словамі. У выставачнай зале давялося ўбачыць мноства прывабных і прафесійных карцін беларускай прыроды і архітэктурных помнікаў, якія паказаны з “вышыні птушынага палёту”. Гэта такія працы, як “Брэсцкая крэпасць”, карціны ракі Прыпяць,краявіды Палесся, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль і г.д. А яшчэ студэнтам выдалася магчымасць трапіць у свет фаўны, убачыць фотаздымкі жывёл, якія зроблены ў “Чырвоным бары”, а таксама сфатаграфавацца каля іх.
Уражанне пасля наведвання выставы засталося ва ўсіх незабыўнае, настрой такі добры, што нават не ўсе хацелі пакідаць гэта чароўнае і казачнае месца, якое захапіла сэрца. Таму студэнты былі вельмі ўдзячны арганізатарам і дэкану факультэта за тое, што запрасілі наведаць гэтую кранальную і прыгожую выставу.
Панчэня Марына,
студэнтка групы БФ-21 філалагічнага факультэта
Унікальны слоўнік прэзентавалі ў ГДУ
Доктар філасофіі, кандыдат філалагічных навук, беларускі і чэшскі славіст Іна Каліта правяла адкрытую лекцыю на філалагічным факультэце ГДУ імя Францыска Скарыны. У якасці запрошанага лектара Іну Уладзіміраўну ўжо добра ведаюць ва ўніверсітэтах Расіі і Германіі. Цяперашняя ж сустрэча арганізаваная ў рамках Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім універсітэтам і ўніверсітэтам імя Яна Эвангелісты Пуркіне ў Чэхіі, які і прадстаўляе навукоўца.
Адзін асобнік слоўніка будзе цяпер захоўвацца ў дэканаце філалагічнага факультэта, яшчэ адзін – перададуць Гомельскай бібліятэцы. Дарэчы, на вокладцы маецца пазнака 18 плюс, таму што ў выданні ёсць зніжаныя фразеалагічныя адзінкі, размоўныя фразеалагізмы і нават выразы, якія дагэтуль ня былі зафіксаваныя ў слоўніках. Як сцвярджае аўтар, слоўнік будзе цікавы ня толькі навуковым супрацоўнікам, але і простым носьбітам беларускай, альбо чэшскай мовы.
Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!
Да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, ва УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” было прымеркавана шэраг мерапрыемстваў. 20 лютага студэнты 3 курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” напісалі на беларускай мове дыктоўку. Вышэйшую адзнаку атрымаў Балаболаў Цімур, які не дапусціў ні адной памылкі. Дзевяць балаў у Католікавай Таццяны, Паповіч Аліны і Радзілавец Марыі. Віншуем пераможцаў!
А.М. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта
Родной язык – Отечеству основа
С 21 февраля 2000 года ежегодно по решению ЮНЕСКО отмечается Международный день родного языка, чтобы способствовать защите и сохранению всех языков мира. Дата была выбрана в память о событиях 21 февраля 1952 года в Бангладеш, когда от пуль полицейских погибли студенты, вышедшие на демонстрацию в защиту своего родного языка бенгали, который они требовали признать государственным языком своей страны. Признание и уважение всех языков – ключ к сохранению мира.
И накануне праздника, 19 февраля 2019 года, на филологическом факультете прошло тематическое мероприятие, на котором на своих родных языках пели песни и читали стихи представители разных народов, встретившиеся на нашем факультете: Туркменистана, Турции, Китайской Народной Республики. В мероприятии приняли участие и те, для кого родными языками являются белорусский и русский: декан филологического факультета Елена Николаевна Полуян, заведующая кафедрой русского, общего и славянского языкознания Елена Владимировна Ничипорчик, преподаватели кафедры русского, общего и славянского языкознания, а также студенты 1 и 2 курсов филологического факультета.
Заместитель декана по работе
с иностранными студентами
Н.И. Лапицкая,
кураторы филологического факультета
С.Н. Бойкова, О.Н. Мельникова,
И.В.Серикова, Е.И. Холявко, И.Г. Евтухова