Выкладчыкі і студэнты ГДУ імя Ф.Скарыны ў праграме “Добры вечар, Гомель”
27 снежня 2017 года загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, доктар філалагічных навук, прафесар Валянціна Станіславаўна Новак і дацэнт кафедры, кандыдат філалагічных навук Алена Аляксандраўна Кастрыца разам са студэнтамі філалагічнага і гістарычнага факультэтаў ГДУ імя Ф.Скарыны прынялі ўдзел у праграме “Добры вечар, Гомель”, прысвечанай калядна-навагоднім святкаванням. Выкладчыкі кафедры з вядучай Аленай Трацэнка пазнаёмілі гледачоў з адметнымі зімовымі абрадамі і звычаямі беларусаў і звязанымі з імі народнымі вераваннямі. Прагучала цікавая інфармацыя аб тым, як калядавалі ў мінулым, як варылі куццю і варажылі, якіх прыкмет і павер’яў, забарон і прадпісанняў прытрымліваліся ў гэтыя святыя калядныя вечары. Атрыманыя падчас перадачы электронныя пісьмовыя паведамленні і тэлефонныя званкі гледачоў пераканалі ў тым, наколькі важнай з’яўляецца памяць пра духоўную спадчыну нашых продкаў, а іх мудрыя парады не губляюць актуальнасці і сёння.
Яніна Гулевіч
Подробнее: Выкладчыкі і студэнты ГДУ імя Ф.Скарыны ў праграме “Добры вечар, Гомель”
Акцыя “Чытаем Купалу разам” у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце
Акцыя “Чытаем Купалу разам”, якая была арганізавана і праведзена прафесарам кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны Ляшчынскай В.А. 26 лістапада ў чытальнай зале галоўнага корпуса, падхоплена іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Так, 20 снежня 2017 года яна была праведзена В.А. Ляшчынскай у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце. Актыўны ўдзел у ёй прынялі студэнты і выкладчыкі, супрацоўнікі гэтай навучальнай установы і вучань 5 класа гімназіі № 51 Аксёнаў Уладзіслаў, сын аднаго з выкладчыкаў, якія чыталі вершы Купалы, урыўкі з яго паэм, выконвалі песні на словы вершаў беларускага песняра. Вяла акцыю В.А. Ляшчынская, якая акцэнтавала ўвагу прысутных на асобных, але выключна значных старонках з жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры. Усе атрымалі вялікае задавальненне і асалоду ад музыкі беларускага слова, ад пявучых радкоў Купалы.
Подробнее: Акцыя “Чытаем Купалу разам” у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце
НОВОГОДНЯЯ СКАЗКА-2017
19 декабря 2017 года волонтеры отряда филологического факультета «Радуга надежды» посетили воспитанников гомельской вспомогательной школы-интерната №5 с новогодним спектаклем. Дети были рады общению со студентами, участвовали в исполнении песен, танцах, конкурсах. В конце программы наши маленькие друзья получили сладкие подарки. Нас пригласили приезжать снова, и мы надеемся, что наша дружба продолжится.
Магчымасць працягнуць навучанне за мяжой
У чытальнай зале галоўнага корпуса 18 снежня адбылася цікавая сустрэча з прадстаўніком арганізацыі “Амерыканскія Саветы па Міжнароднай Адукацыі” (Вільня, Летува) Віктарам Хоцімам, які распавёў пра магчымасць адукацыі за мяжой. Прысутнічалі на дадзеным мерапрыемстве і студэнты групы БФ-41 філалагічнага факультэта.
Запрошаны госць звярнуў увагу, што сёння ўсё больш папулярнай становіцца з’ява, калі студэнты розных устаноў вышэйшай адукацыі праходзяць стажыроўкі ў іншых краінах, атрымліваюць там стыпендыі і гранты на навучанне. У дадзенай праграме актыўна ўдзельнічае і беларуская моладзь, але пераважна з буйных сталічных універсітэтаў. Пагэтаму В. Хоцім заклікаў гомельскіх студэнтаў не быць пасіўнымі, а таксама далучыцца да праграмы навучання за мяжой.
Важны крок – гэта збор і афармленне патрэбных дакументаў, ад якасці і правільнасці якіх залежыць поспех задуманага, бо колькасць месцаў абмежаваная і адбор вядзецца на конкурснай аснове. Дакладчык больш падрабязна спыніўся на напісанні такіх папер, як матывацыйны і рэкамендацыйны лісты: расказаў пра іх сутнасць, функцыі, структуру. Акрэсліў таксама тыповыя памылкі і прывёў узор напісання дадзеных дакументаў.
Спадзяёмся, што атрыманая інфармацыя была карыснай для слухачоў і спатрэбіцца ім у далейшым жыцці
А. Дакукін, Я. Васіленка.
Новогодняя сказка
11 декабря 2017 года волонтеры отряда филологического факультета ГГУ им. Ф. Скорины в очередной раз посетили ребят Улуковской вспомогательной школы-интерната. Детям очень понравились новогоднее представление, игры, конкурсы и сладкие подарки.