Сустрэча з удзельнікамі ІІІ этапа ХХХVI рэспубліканскай алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
15.01.2020 года ў межах прафарыентацыйнай работы была арганізавана дацэнтамі кафедры беларускай мовы Л.В. Паплаўнай і З.У. Шведавай сустрэча-агітацыя з вучнямі 9-х – 11-х класаў, удзельнікамі ІІІ этапа ХХХVI рэспубліканскай алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Цікавую і змястоўную прэзентацыю ўніверсітэта і факультэта падрыхтавала і прадэманстравала ініцыятыўная група студэнтаў філалагічнага факультэта ў складзе Аляксандры Дрывайла, Яўгена Пархоменка і Антона Кавалёва.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй універсітэта і факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на філалагічным факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны, як праходзіць вучэбны працэс і адпачынак студэнтаў, магчымасцю вывучаць лацінскую, польскую, чэшскую і кітайскую мовы, расказалі пра перспектывы навучання на спецыяльнасцях “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія” і інш.
Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэс навучання ў цэлым, размеркаванне і інш.
Конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”
7 снежня 2019 года на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа” адбыўся чарговы абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта: праф. Ляшчынская В.А., дац. Палуян А.М., дацэнт Бажок І.А., дац. Воінава А.М., дац. Вяргеенка С.А., дац. Кастрыца А.М., дац. Мінакова Л.М., Паплаўная Л.В., дац. Хазанава К.Л., дац. Шведава З.У. , ст. выкл. Панкова Н.М. Старшынёй конкурсу абрана прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар – В.А. Ляшчынская.
Конкурс праходзіў у два этапы. Першы этап – мультымедыйнае эсэ, якое было дамашнім заданнем і заключалася ў выглядзе вуснага выказвання на агульную для ўсіх тэму (для 9-га класа – «Традыцыйны беларускі нацыянальны касцюм», для 10-га класа – «Традыцыйныя беларускія нацыянальныя стравы», для 11-га класа – «Беларускі нацыянальны арнамент») і мультымедыйную прэзентацыю свайго выступлення. Другі этап заключаўся ў падрыхтоўцы тэксту вуснага выказвання на адну з прапанаваных двух тэм, адзначаных у картках, што выцягваў кожны вучань і рыхтаваў не менш як 15 мінут.
Вынікі конкурсу паказалі добрае валоданне нормамі беларускай літаратурнай мовы, выпрацаваныя ўменні падбіраць ілюстрацыйны і фактычны матэрыял па тэме выказвання, апрацоўваць і складаць тэкст выступлення як дамашняга задання. Крыху горш было з выказваннем на прапанаваную тэму ва ўмовах аўдыторыі, не заўсёды правільным разуменнем тэмы для выказвання ў выглядзе цытаты з твораў беларускіх мастакоў слова. Але ўвогуле конкурс прадэманстраваў высокі ўзровень валодання беларускай мовай, асэнсаваннем яе месца і ролі ў камунікацыйных мэтах, як мовы тытульнай нацыі і неабходнасці яе раўнапраўнага выкарыстання ў грамадстве. У кожным класе нашымі выкладчыкамі была праведзена прафарыентацыйная гутарка аб ГДУ імя Ф. Скарыны і нашым факультэце з заклікам паступаць на філалагічны факультэт.
В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава
Лаўрэат Скарынаўскіх чытанняў
Віншуем
кандыдата філалагічных навук
дацэнта кафедры беларускай літаратуры
Ірыну Аляксандраўну Бажок
са званнем Лаўрэата Скарынаўскіх чытанняў - 2019
Антология современной поэзии
Поздравляем волонтёрский отряд "Радуга надежды"!
Поздравляем волонтёрский отряд "Радуга надежды" и его руководителей Осипову Т.А. и Кастрицу Е.А. с достойной наградой за активное участие в волонтёрском движении.