Запрашаем на філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны!
13.01.2022 – у рамках ІІІ этапа ХХХVIІІ рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры адбыліся прафарыентацыйныя мерапрыемствы па агітаціі паступлення на філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны.
Вучням 11-га класа ўручылі лісты-запрашэнні стаць студэнтамі філалагічнага факультэта. З рэкламай факультэта і ўніверсітэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і адказны за прафарыентацыйную работу на факультэце Шведава З.У., якія расказалі аб асаблівасцях кожнай спецыяльнасці факультэта, магчымых стажыроўках за мяжой, умовах паступлення і пражывання, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.
Дарагія ўдзельнікі алімпіяды, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі.
ІІІ этап ХХХVIІІ рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры
З 11.01.2022 па 13.01.2022 – на базе Гомельскага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага ліцэя праходзіў ІІІ этап ХХХVIІІ рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У склад журы ўвайшлі выкладчыкі філалагічнага факультэта ў складзе: старшыня журы – Палуян А.М., члены журы – Воінава А.М., Вяргеенка С.А., Ермакова А.М., Кастрыца А.А., Мельнікава А.М., Паплаўная Л.В., Цімашэнка Н.П., Фіцнер Т.А.
У першы дзень удзельнікі алімпіяды, вучні 9 – 11 класаў, пісалі водгук на мастацкі твор, на другі дзень выконвалі коплексную работу па беларускай мове і літаратуры. У цэлым вучні добра справіліся з выкананнем заданняў, паказалі сваю пісьменнасць, што вельмі парадавала журы.
На трэці дзень адбылося ўзнагароджванне лепшых канкурсантаў.
Подробнее: ІІІ этап ХХХVIІІ рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры
Совет ректоров вузов Гомельщины
12.01.2022 на базе нашего университета проходил Совет ректоров вузов Гомельщины.
В начале гости ознакомились с выставкой научных достижений, инновационных разработок и необычных экспонатов всех факультетов университета имени Ф. Скорины, а также с экспозициями иных вузов. Гостей познакомили со специальностями филологического факультета ГГУ имени Ф.Скорины, его достижениями, рассказали о международном сотрудничестве, показали свою заинтересованность в целевом направлении абитуриентов.
Представители филологического факультета участвовали во встрече с начальниками отделов образования, спорта и туризма гор- и райисполкомов, администраций районов Гомеля в выставочном зале ГГУ им. Ф.Скорины.
Выстава да Дня навукі
11 студзеня 2022 года ў выставачнай зале галоўнага корпуса ГДУ імя Ф.Скарыны пачала работу традыцыйная выстава, прысвечаная Дню навукі. Свае дасягненні і поспехі ў навуковай, навукова-метадычнай, вучэбнай і выхаваўчай рабоце прапанавалі ўсе факультэты ўніверсітэта.
Мае чым ганарыцца і філалагічны факультэт.
Запрашаем на філалагічны!
4 студзеня 2022 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ № 41 (прадстаўнікі педкласа), № 26 і № 59 г. Гомеля з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М.Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У.Шведава, загадчык кафедры беларускай мовы А.М.Воінава, прадстаўнік Інстытута Канфуцыя д.ф.н., прафесар, прафесар кафедры агульнага, рускага і славянскага мовазнаўства У.І.Коваль. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага, адказалі на пытанні паступлення.
Быў праведзены цікавы майстар-клас па напісанні кітайскіх іерогліфаў, сустрэча з кітайскай студэнткай. Вучням паказалі кабінеты кітайскай мовы, польскай мовы, лінгафонны кабінет, музей “Alma-mater”, літаратурна-асветніцкі цэнтр памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” і інш.
Студэнтка нашага факультэта Алдакушкіна Ніна (РФ-31) пазнаёміла вучняў са структурай факультэта і паказала, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю і відэаролікі; таксама прапанавала вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны па рускай і беларускай мовах. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.
Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!