Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 16
На пачатку навучальнага года выйшаў у свет 16 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".
У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі.
Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны” ў адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.
Літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаны самым разнастайным праблемам класічнага і сучаснага, рускага і айчыннага вербальнага мастацтва. Акрамя прац манаграфічнага характару, дзе даследуюцца асаблівасці паэтыкі (адметнасці вобразна-сімвалічных структур, жанравая спецыфіка, тыпалагічныя сыходжанні і інш.), ідэйна-эстэтычных і светапоглядных канцэпцый асобных пісьменнікаў, у зборніку прапануюцца даследаванні панарамна-аглядавага характару. Апошнія характарызуюцца даволі цікавымі падыходамі ў асэнсаванні актуальных праблем сённяшняга мастацтва слова і выбарам маладаследаваных ракурсаў разгляду літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (экзістэнцыйныя праблемы, жанравыя мадыфікацыі і інш.). Акрамя таго, шэраг артыкулаў прысвечаны пытанням тэорыі літаратуры.
Лінгвістычныя артыкулы таксама закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, гісторыяй мовы, анамастыкай, стылістыкай, лексікалогіяй, а таксама надзённым пытанням выкладання філалагічных дысцыплін.
Артыкулы, змешчаныя ў трэцім раздзеле (“Фалькларыстыка і этнаграфія”), грунтуюцца на сабраным самімі аўтарамі матэрыяле і ўяўляюць сабой арыгінальныя даследаванні ў рэчышчы катэгорый “лакальнае”, “рэгіянальнае” і “нацыянальнае”. Шэраг артыкулаў разглядаюць актуальныя пытанні краязнаўства і этнаграфіі.
Тэлевізійная інтэлектуальная віктарына на канале "Беларусь 3"
11 верасня пяцёра студэнтаў другога і трэцяга курсаў філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны паўдзельнічалі ў тэлевізійнай інтэлектуальнай віктарыне "Веды ў кубе" на канале "Беларусь 3" і выйшлі адтуль не без прыза і перамогі. Як кажуць удзельнікі, гэта неад'емны вопыт і добрая магчымасць праверыць сябе і свае веды ў галіне беларускай мовы, літаратуры і культуры, а таксама нагода пазбавіцца ад страхаў і комплексаў. Вялікая падзяка асобна Тэлерадыёкампаніі "Гомель", а таксама вядучай перадачы Алене Трацэнка за гэтую цудоўную магчымасць.
Абсолютный рекорд университета им. Скорины:
Абсолютный рекорд университета им. Скорины: 40 лет возглавляет кафедру белорусской литературы Иван Штейнер, - подчеркнул ректор вуза Сергей Хахомов на торжественном мероприятии по случаю 70-летнего юбилея доктора филологических наук, профессора, члена-корреспондента Международной Академии наук Евразии Ивана Штейнера.
Профессор - основатель ученой школы "Региональный, общенациональный и общечеловеческий уровни в литературы: духовное наследство белорусов в мировом контексте", автор многочисленных монографий, фольклорно-этнографических сборников, методических и учебных пособий.
Под его руководством защитились 19 докторов и кандидатов наук. Его аспирант из КНР Цзи Хэхэ защитил диссертацию по проблеме идентичности белорусского литератора Владимира Кинга-Дедлова. Сейчас готовят исследования три докторанта и шесть аспирантов.
В копилке наград Ивана Штейнера – высокие лауреатские звания и медали, включая Президентскую премию за личный вклад в развитие способностей талантливой молодежи и медаль Франциска Скорины.
Веды ў кубе
Студэнты 2 і 3 курсаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” бралі ўдзел у здымках телевіктарыны “Веды ў кубе” для тэлеканала “Беларусь-3”.