У рамках прафарыентацыі

У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 14 і 17 сакавіка 2020 г. былі праведзены выязныя лабараторныя заняткі па педагагічным практыкуме ў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”. Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваныя ўрокі беларускай мовы па тэме “Марфалагічны разбор прыметніка” і “Правапіс не(ня) з прыметнікамі” ў 6”Г” класе, праведзеныя настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Жаўняк Наталляй Валер’еўнай.

Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 3 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана на 3 курсе, і яшчэ не бачылі школы.

Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатныя ўрокі.

IMG-3132

 

IMG-3133

 

IMG-3135

«Корни и ветви»

11 марта студенты 2 и 3 курсов специальности «Русская филология» посетили филиал Ветковского музея, где имели уникальную возможность присутствовать на лекции куратора выставки «Корни и ветви», главного хранителя фондов Ветковского музея, кандидата искусствоведения Светланы Леонтьевой, посвящённой искусству рукописной книги Ветки. Студенты узнали о характерных композиционных особенностях, о колористике, о символике рисунка рукописей Ветковско-Стародубского региона. Ведущий научный сотрудник Ветковского музея, магистр богословия Ольга Афанасьева прочитала лекцию о надписях на обратной стороне икон Ветковской школы, раскрывающих особенности стиля и техники мастеров: от последнего из иконописцев Ветки Григория Рогаткина до известного во всём мире Гавриила Фролова, рассказывающих историю создания святынь.

I РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ

12-13 сакавіка 2020 года ў Нацыянальным гістырычным музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) адбыўся  I РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ ў рамках Года малой радзімы, арганізаваны Міністэрствамі культуры, інфармацыі, адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры”.  У форуме прынялі ўдзел звыш 250 дэлегатаў, сярод якіх як славутыя краязнаўцы, так і пачаткоўцы.

З дакладам “Проблемы взаимодействия краеведения и художественной литературы (на примере творчества В.Л. Кигна-Дедлова)” выступіў аспірант кафедры беларускай літаратуры Цзы Хэхэ.

 

 

ПЕРШЫ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ

12-13 сакавіка 2020 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) адбыўся  I РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ ў рамках Года малой радзімы, арганізаваны Міністэрствамі культуры, інфармацыі, адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры”.  У форуме прынялі ўдзел больш за 250 дэлегатаў, сярод якіх як славутыя краязнаўцы, так і пачаткоўцы.

З дакладам “Проблемы взаимодействия краеведения и художественной литературы (на примере творчества В.Л. Кигна-Дедлова)” выступіў аспірант кафедры беларускай літаратуры Цзы Хэхэ.

 

 

Сустрэча з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь

З рабочым візітам ГДУ імя Ф. Скарыны наведаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.  У межах правядзення адзінага дня інфармавання «Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця» Аляксандр Мікалаевіч сустрэўся з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтамі. Размова прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу.

Завітаў Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч і на філалагічны факультэт.

1

2

Падчас сустрэчы праходзіла выстава выданняў выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. На выставе навуковых выданняў філалагічнага факультэта былі прадстаўлены вынікі навуковых даследаванняў выкладчыкаў  і студэнтаў кафедры беларускай мовы.

IMG-20200312-104506

 

 

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates