Пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы

IMG-5ee1eb355a255ef86b126fa0639ed810-V

 25.05.2021 адбылося пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы па абмеркаванні дысертацыйнага даследавання Слівец Вольгі Рыгораўны “Анамастычная прастора беларускай мастацка-біяграфічнай прозы другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”, прадстаўленага на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова.

 

Подробнее: Пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы

Віншуем з перамогай!

З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу. На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны. Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў. Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.

Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта (група БФ-31) ГДУ імя Ф. Скарыны Ангеліна Шчарбатая стала пераможцам у накірунку Мовазнаўства.

Навуковая работа Ангеліны "ДЗЕЯСЛОЎНЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ІХ АСАБЛІВАСЦІ" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца.

Навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская

 

Подробнее: Віншуем з перамогай!

Круглы стол "Мы і мова: аб развіцці беларускага мовазнаўства ў ХХІ ст."

20 мая 2021 г. дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К.Л. правяла са студэнтамі групы БФ-31 круглы стол "Мы і мова: аб развіцці беларускага мовазнаўства ў ХХІ ст."

Падчас пасяджэння адбылося абмеркаванне стану і тэндэнцый развіцця беларускай мовы і сучаснага беларускага мовазнаўства і вывучэнне навуковай дзейнасці вядомых беларускіх мовазнаўцаў.  Студэнты з цікавасцю распавядалі пра жыццевы і творчы шлях знакамітых беларускіх філолагаў. 

Асобная ўвага была звернута на моваўнаўцаў Гомельшчыны.                                                                 

Круглы стол "Вясна ў традыцыйным календары беларусаў"

19 мая 2021 дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К.Л. правяла са студэнтамі 2 курса , групы БФ-21 , круглы стол "Вясна ў традыцыйным календары беларусаў".
Студенты распавядалі пра вясновыя святы ў беларускім народным календары, адзначылі традыцыі іх адзначэння, прыгадалі адметнасці святкавання і атрыбутыку вясновых свят у роднай мясцовасці, а яшчэ прыгадалі цікавыя беларускія прыказкі і прымаўкі, звязаныя з вясной.                                                                                   

Традыцыйныя навуковыя сустрэчы

21 мая 2021 года ўстанова адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны і кафедра беларускай мовы праводзіла Міжнародную навуковую канферэнцыю “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”.

У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы Беларусі, Украіны, Расіі.

Асноўнае кола навуковых пытанняў форуму сталі:

Археалогія. Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.

Традыцыйнае народнае мастацтва. Дойлідства. Жывапіс. Іканапіс. Кнігадрукаванне

Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.

Стылістыка.

Гісторыя мовы. Этымалогія. Лексікалогія. Словаўтварэнне.

Дыялекталогія.

Этналінгвістыка.

Мастацкая літаратура.

У гэтым годзе канферэнцыя адбывалася ўжо ў сёмы раз. Адметнасцю сённяшняй навуковай сустрэчы стаў анлайн-фармат. Замежныя ўдзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць сустрэцца з беларускімі калегамі праз інфармацыйна-камп'ютарныя тэхналогіі.

Адкрыла канферэнцыю і прывітала ўдзельнікаў загдачык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава.

 

IMG-28477e20f98eaecf8764717d47522f4b-V

 

IMG-08877fd2f0371ef2578f7f68ff56ed71-V

 

IMG-5d21f99782b232f778303a471ba7af3a-V

 

IMG-79ac4c787f92e76e1ef585548aed3cc7-V

 

 

 

IMG-f6108a00b4e750a63840dddfb21b7047-V

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates