Кафедра белорусской культуры и фольклористики


  

Загадчык кафедры - доктар філалагічных навук прафесар НОВАК Валянціна Станіславаўна.

На кафедры працуюць 6 выкладчыкаў, сярод іх – 1 доктар філалагічных навук і 4 кандыдаты філалагічных навук.

Кафедра беларускай культуры была створана ў верасні 1993 года ў выніку рэарганізацыі кафедры этыкі, эстэтыкі і гісторыі культуры. Узначальваў кафедру кандыдат філалагічных навук, дацэнт Дзмітрый Дзмітрыевіч Паўлавец. 

У красавіку 2007 года на базе кафедры беларускай культуры была створана кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі. Перспектыўнымі накірункамі навуковых даследаванняў кафедры з'яўляюцца: вывучэнне гісторыі культуры Гомельшчыны і ўкладу ўраджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі, рэгіянальна-лакальнае даследаванне фальклору Гомельшчыны, Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа, праблем ўзаемадзеяння рознаэтнічных фальклорных традыцый, удзел у мерапрыемствах, прысвечаных вывучэнню народнай спадчыны (праводзяцца раённымі аддзеламі культуры). 

За кафедрай замацавана 7 дысцыплін, з іх 3 - агульнапрафесійнага цыкла ("Славянская міфалогія", "Фалькларыстыка", "Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры"), 4 - сацыяльна-гуманітарнага цыкла ("Беларусазнаўства", "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", "Культуралогія", “Русский язык как иностранный”), 1 - факультатыўная (“Універсітэтазнаўства”).

Выкладчыкі кафедры ажыццяўляюць кіраўніцтва вучэбнай фальклорнай практыкай.

У магістратуры ў 2017\2018 г. па кафедры навучаецца 1 магістрант.


Перспектыўныя кірункі навуковых даследаванняў кафедры: 

  • Рэгіянальна-лакальнае даследаванне фальклору Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі;
  • Народная міфалогія беларусаў;
  • Міфалогія і фальклор беларусаў у кантэксце традыцыйнай культуры славян;
  • Этнафалькларыстыка;
  • Традыцыйная духоўная культура беларусаў;
  • Этналінгвістыка;
  • Этнакультуралогія;
  • Гісторыя беларускай мовы, лексікалогія, навуковая тэрміналогія;
  • Гісторыя культуры Гомельшчыны, ўклад ураджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі. 

 Вучэбныя дысцыпліны:

    1. Фалькларыстыка
    2. Славянская міфалогія
    3. Культуралогія
    4. Беларусазнаўства
    5. Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры
    6. Беларуская мова (прафесійная лексіка)
    7. Універсітэтазнаўства
    8. Руская мова як замежная

На сённяшні дзень выкладчыкамі кафедры выконваюцца наступныя навуковыя тэмы:  

1) 16-51 «Фальклор Гомельшчыны: этнічны і рэгіянальна-лакальны аспекты» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Экономика и гуманитарное развитие белорусского общества» 1.2.06 на 2016 – 2020 гг. (навуковы кіраўнік – Новак В.С., доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі); 

2) ГБ 16-12 “Традыцыйная духоўная культура беларусаў: фальклорна-этнаграфічны і этналінгвістычны аспекты” (навуковы кіраўнік – Новак В.С., доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі) (за кошт другой паловы дня).

 

Пры кафедры плённа працуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя.

Адметная асаблівасць вучэбна-метадычнай і навуковай работы кафедры – выданане зборнікаў матэрыялаў па народнай духоўнай культуры Гомельшчыны.

 



 

Кафедра белорусской литературы


Загадчык кафедры - доктар філалагічных навук прафесар ШТЭЙНЕР Іван Фёдаравіч

На кафедры працуюць 7 выклачыкаў, сярод іх 2 дактары філалагічных навук, 4 кандыдаты філалагічных навук, 1 асістэнт.

Асноўныя вучэбныя дысцыпліны:

Уводзіны ў літаратуразнаўства

Гісторыя беларускай літаратуры

Гісторыя беларускай літатаратуры ХХ-пач.ХХІст.

Методыка выкладання беларускай літаратуры

Тэорыя літаратуры

Літаратура бліжняга замежжа

Беларуская літаратурная крытыка XX ст.: асобасны  і жанрава-стылёвы аспект

 

Дысцыпліны спецыялізацыі:

Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі

Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці

Гендарны аспект у беларускай літаратуры ХХ ст.

Беларуская літаратура XX ст. у еўрапейскім кантэксце

Псіхалогія літаратурнай творчасці

Асновы літаратарна-мастацкай дзейнасці

Літаратурнае рэдагаванне

Тэксталогія

На кафедры функцыянуе навукова-педагагічная школа «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце» (навуковы кіраўнік прафесар Штэйнер І.Ф.).

 

Асноўныя напрамкі навукова-педагагічнай школы:

  • Вызначэнне ролі рэгіянальнага духоўнага фактару ў станаўленні і развіцці нацыянальнага спосабу мастацкага асэнсавання рэчаіснасці;
  • Аналіз шматузроўневай жанравай сістэмы беларускай літаратуры ў агульнаславянскім і еўрапейскім кантэкстах

Пры кафедры дзейнічае аспірантура па спецыяльнасці “Беларуская літаратура”.

 

Навуковая распрацоўка


НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАЯ ШКОЛА «РЭГІЯНАЛЬНЫ, АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНЫ І АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧЫ ЎЗРОЎНІ Ў ЛІТАРАТУРЫ І ФАЛЬКЛОРЫ: 

ДУХОЎНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСАЎ У СУСВЕТНЫМ КАНТЭКСЦЕ»

 

 SCIENTIFIC AND PEDAGOGICAL SCHOOLS “REGIONAL, NATIONAL AND UNIVERSAL LEVELS IN LITERATURE AND FOLKLORE: SPIRITUAL HERITAGE OF THE BELARUSIANS IN THE INTERNATIONAL CONTEXT”

 НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКИЙ СЕКТОР ГГУ им. Ф. Скорины: http://nis.gsu.by/


На сённяшні дзень выкладчыкамі кафедры выконваюцца наступныя навуковыя тэмы:

1) Кафедральная (2-ая палова дня): 11-17 "Наватарскія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры". Навуковы кіраўнік - д.ф.н. І.Ф.Штэйнер. Выканаўцы: выкладчыкі кафедры (другая палова працоўнага дня).

2) 16-54 Дзяржпраграма (пяцігадовая): «Гістарыясофская і этыка-антрапалагічная праблематыка беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў». Навуковы кіраўнік - д.ф.н. І.Ф.Штэйнер. Выканаўцы: Мельнікава А.М.

Кафедра беларускай літаратуры

Кафедра беларускай мовы


Загадчык кафедры - кандыдат філалагічных навук, дацэнт Воінава Алена Мікалаеўна.

Кафедра беларускай мовы вызначаецца высокім навуковым патэнцыялам: 88 % супрацоўнікаў кафедры маюць вучоныя ступені дактароў і кандыдатаў філалагічных навук.                                      

У складзе кафедры беларускай мовы 11 выкладчыкаў, сярод якіх:

2 дактары філалагічных навук, прафесары,

8 кандыдатаў філалагічных навук, дацэнтаў,

1 кандыдат філалагічных навук, асістэнт,

сакратар.

Кожны год перспектыўныя выпускнікі філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны паступаюць у магістратуру пры кафедры беларускай мовы. Магістранты маюць больш грунтоўныя магчымасці для заняткаў навуковай дзейнасцю. Акрамя дысцыплін кандыдацкіх экзаменаў і залікаў (філасофія і метадалогія навукі, замежная мова, асновы інфармацыйных тэхналогій), магістранты спецыяльнасці “Мовазнаўства” вывучаюць такія дысцыпліны, як педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы, метадалогія лінгвістычных даследаванняў, актуальныя накірункі сучаснай лінгвістыкі, мова і грамадства ў кагнітыўным аспекце, лінгвакультуралогія, канцэптуалізацыя і катэгарызацыя свету ў фразеалогіі, этнапсіхалінгвістыка, кагнітыўная лінгвістыка, асновы нейралінгвістыкі, мова і мадэляванне сацыяльнага ўзаемадзеяння, камп’ютарна-апасродкаваная камунікацыя, дыскурсіўны аналіз тэксту, асновы парэміялогіі, сацыялінгвістыка, гендарная лінгвістыка. Вывучэнне ўказаных курсаў садзейнічае павышэнню ўзроўню падрыхтоўкі магістарскіх дысертацый, абарона якіх становіцца плённым вынікам навучання ў магістратуры.

Лепшыя выпускнікі магістратуры, натхнёныя і апантаныя навукова-даследчай дзейнасцю, маюць магчымасць працягнуць навукова-вучэбную дзейнасць у аспірантуры, якая дзейнічае пры кафедры беларускай мовы.

Пры кафедры функцыянуюць таксама навуковая студэнцкая лабараторыя і мемарыяльная лабараторыя докатара філалагічных навук прафесара У. В. Анічэнкі, а таксама арганізавана школа юнага моваведа. А ў сярэдніх навучальных установах г. Гомеля працуюць філіялы кафедры.

У кастрычніку 2017 г. пры кафедры беларускай мовы быў адчынены Скарынаўскі кабінет. Аўдыторыя, прысвечаная памяці беларускага першадрукара Францыска Скарыны, імя якога з гонарам носіць наша вну, насычана ўсімі неабходнымі для паспяховага навучання студэнтаў матэрыяламі і тэхнікай і з’яўляецца інфармацыйна-асветніцкім цэнтрам.

Кафедра беларускай мовы і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны, кіруе якім прафесар кафедры, доктар філалагічных навук Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, з’яўляецца арганізатарам Міжнародных і Рэспубліканскіх навуковыя канферэнцыі:

  •  “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”;
  •   “Скарына і наш час”;
  •  “Святло Скарынавых ідэй”.

Вынікі навукова-метадычнай і навукова-практычнай дзейнасці выкладчыкаў кафедры садзейнічалі арганізацыі на кафедры навукова-метадычнага семінара «Інавацыйная прастора філолага: рэаліі і перспектывы». На гэтай навукова-метадычнай сустрэчы выкладчыкі нашай вну разам з супрацоўнікамі іншых навучальных устаноў краіны, а таксама замежнымі вну праз абмен вынікамі навуковых даследаванняў і новымі метадычнымі распрацоўкамі спрыяюць развіццю адукацыйнага ўзроўню і садзейнічаюць міжнароднаму ўзаемадзеянню.

 

Асноўныя вучэбныя дысцыпліны кафедры:

  1. Беларуская палеаграфія
  2. Уводзіны ў мовазнаўства
  3. Сучасная беларуская мова
  4. Стараславянская мова
  5. Лацінская мова
  6. Беларуская дыялекталогія
  7. Гістарычная граматыка беларускай мовы
  8. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы
  9. Сучасная славянская (польская) мова
  10. Методыка выкладання беларускай мовы
  11. Рыторыка
  12. Культура беларускай мовы і стылістыка
  13. Агульнае мовазнаўства
  14. Гісторыя беларускага мовазнаўства

Спецыялізацыі кафедры

  • Камунікатыўныя семантыка тэксту
  • Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультурным аспекце
  • Семантыка, граматыка і стыль мастацкага перакладу
  • Лінгвістыка тэксту
  • Стылістычнае рэдагаванне і карэктура
  • Тэхналогяі стварэння публіцыстычнага тэксту
  • Эмацыянальныя канцэпты ў беларускай фразеалогіі
  • Этнапсіхалінгвістыка
  • Норма і стыль.

Навуковая распрацоўка


 
 
 
 

На кафедры функцыянуе навукова-педагагічная школа Беларуская лінгвістыка(навуковы кіраўнік – прафесар А.А. Станкевіч). Навукова-педагагічная школа “Беларуская лінгвістыка” сфарміравалася на кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Школа мае даволі высокі навуковы патэнцыял. У яе складзе 2 дактары навук, прафесары (Станкевіч А.А., Ляшчынская В.А.), 9 кандыдатаў навук (Бобрык У.А., Воінава А.М., Ермакова А.М.,  Кузьміч Л.П., Мінакова Л.М., Паплаўная Л.В., Хазанава К.Л., Цімашэнка Н.П., Шведава З.У.), 1 старшы выкладчык (Дземіденка Л.П.), 1 асістэнт (Чарнышова А.М.). Фарміраванне і развіццё навукова-педагагічнай школы “Беларуская лінгвістыка” звязана з імем Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі.

Асноўныя напрамкі навукова-педагагічнай школы:

  • Актуальныя праблемы сучаснай і гістарычнай літаратурнай і дыялектнай лексікалогіі і лексікаграфіі;
  • Праблемы стылістыкі, лінгвапаэтыкі і лінгвапрагматыкі.

 

 Кафедра беларускай мовы

 

DSC01548-1

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates