Вучэбна-навуковая лабараторыя “ Літаратурнае краязнаўства”

Вучэбна-навуковая лабараторыя літаратурнага краязнаўства з’яўляецца структурным падраздзяленнем кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “ГДУ імя Ф.Скарыны” і падначальваецца загадчыку кафедры беларускай літаратуры.

У сваёй дзейнасці лабараторыя кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам ГДУ імя Ф.Скарыны, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўніверсітэта і дадзеным палажэннем.

 

Асноўнымі задачамі вучэбна-навуковай лабараторыі літаратурнага краязнаўства з’яўляюцца:

         Арганізацыя вучэбнага працэсу, які дазваляе пашырыць і практычна замацаваць атрыманыя студэнтамі тэарэтычныя веды па беларускай літаратуры і літаратурнаму краязнаўству;

1.Забеспячэнне выхаваўчага працэсу, што дазваляе актыўна ўздзейнічаць на фарміраванне духоўнага аблічча, маральных, эстэтычных каштоўнасцей студэнтаў пры вывучэнні твораў нацыянальнай літаратуры, а таксама найбольш значных мастацкіх дасягненняў пісьменнікаў-землякоў;

2.Павышэнне ўзроўню спецыяльнай адукацыі, спрыянне паглыбленаму засваенню студэнтамі лекцыйнага матэрыялу і практычных ведаў у галіне беларускай літаратуры і літаратурнага краязнаўства;

3.Фарміраванне ў студэнтаў прафесійных навыкаў даследавання мастацкіх тэкстаў, іх тэарэтычнага асэнсаванняі, а таксама засваення асноўных прынцыпаў методыкі аналізу мастацкага твора;

4.Распрацоўка асноўных кірункаў вучэбна-метадычнага забеспячэння выкладання літаратурнага краязнаўства;

5.Даследаванне рэгіянальнай спецыфікі, жанравай самабытнасці мастацкіх твораў пісьменнікаў рэгіёна;

6.Папулярызацыя творчых дасягненняў нашых славутых землякоў, арганізацыя прэзентацый новых выданняў, юбілейных экспазіцый, правядзецце літаратурна-мастацкіх імпрэз, прысвечаных творчасці пьсменнікаў рэгіёна;

7.Актывізацыя навуковых даследаванняў у галіне літаратурнага краязнаўства сіламі штатных супрацоўнікаў, а таксама выкладчыкаў, дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў;

      Асноўнымі навуковымі кірункамі вучэбна-навуковай лабараторыі літаратурнага краязнаўства з’яўляюцца:

1.Вывучэнне творчасці пісьменнікаў рэгіёна;

2.Даследаванне творчасці выпускнікоў ГДУ імя Ф.Скарыны і пісьменнікаў вобласці ў славянскім кантэксце.

                Навукова-даследчыя работы выконваюцца ў вучэбна-навуковай лабараторыі літаратурнага краязнаўства на падставе планаў НДР, а таксама каляндарных планаў, распрацаваных у адпаведнасці з агульным планам НДР.

 

Вучэбна-навуковая лабараторыя літаратурнага краязнаўства

1. Выконвае функцыі вучэбнага, метадычнага і навуковага каардынатара ўніверсітэта па профілю “Літаратурнае краязнаўства”;

2. Прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні спецыялізацыі студэнтаў па краязнаўчай рабоце, напісанні курсавых, дыпломных работ;

3. Арганізуе збор, даследаванне і захаванне творчых набыткаў пісьменнікаў рэгіёна ў выглядзе зборнікаў і на электронных носьбітах, рыхтуе анталогіі і зборнікі па творчасці славутых землякоў;

4. Пастаянна падтрымлівае кантакты з айчыннымі і замежнымі арганізацыямі і ўстановамі, якія займаюцца даследаваннем  рэгіёнальнай спецыфікі літаратуры (Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі, ВНУ Беларусі, Расіі, краін СНД, Польшчы і інш.);

5. Распрацоўвае вучэбныя праграмы і метадычныя рэкамендацыі да практычных заняткаў па дысцыпліне кампанента вну “Літаратурнае краязнаўства”, збірае матэрыялы для музея;

6. Забяспечвае захаванне вучэбнай літаратуры, тэхнічных сродкаў навучання і расходных матэрыялаў да іх, адказвае за іх эканомнае выкарыстанне.

 

Асноўнымі накірункамі дзейнасці студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Літаратурнае краязнаўства”, якая была створана пры кафедры беларускай літаратуры і плённа працуе пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара І.Ф.Штэйнера, былі і застаюцца планамерныя, мэтаскіраваныя і сістэматычныя  зборы і даследаванні твораў пісьменнікаў Гомельшчыны.

Асаблівая ўвага ў апошнія два гады надавалася даследаванню творчасці наступных пісьменнікаў Гомельшчыны: М. Сурначова, Л.Гаўрылава, А.Жаўрука, І.Шамякіна, І.Навуменка, І.Мележа, А.Даніленка,  Н.Шкляравай, С.Шах, Т.Мельчанка, В.Коўтун, А.Грачанікава, М.Башлакова, А.Зэкава, В.Казько, В.Ярца, В.Стрыжака, А.Сыса, І.Катлярова, У.Верамейчыка, Э.Акуліна, А.Дуброўскаму, А.Маісеенка, М.Болсуна, Л.Раманавай, В.Пісарыка, Г.Рагавой, Г.Шкода, М.Літвінава, П.Чарняўскага, В.Ткачова.

Навукова-творчую дзейнасць арганізоўвае доктар філалагічных навук І.Ф.Штэйнер. Студэнты займаюцца зборам фактычных матэрыялаў,  а таксама камп’ютарным наборам тэкстаў для падрыхтоўкі іх да выдання. Сабраныя матэрыялы сталі асновай для кампазіцыі “Альма матэр” і для літаратурных кампазіцый, якія былі праведзены ў сценах універсітэта, а таксама ў Славянскай бібліятэцы: “Што рана леглі на спачын пад сосны і кляны”, “Свята паэзіі”, “І не знікаць Паэтам вечна…”.

Сабраны  студэнтамі матэрыял, а таксама індывідуальныя студэнцкія мульцімедыі выкарыстоўваюцца пры чытанні лекцыйнага курса “Літаратурная Гомельшчына”.

На практычныя заняткі ўдзельнікі гуртка запрашаюць паэтаў Гомельшчыны. Так, у 2016-2017 навучальным годзе адбылася сустрэча з Л.Раманавай, Э.Акуліным, Н. Шкляравай, В. Цярэшчанка, І. Лапаціным.

Былі праведзены заняткі, прысвечаныя драматургам В.Ткачову і І. Штэйнеру.

Зроблена 17 мульцімедый: І.Шамякін, А. Зэкаў, Н.Шклярава, М. Болсун, Л. Раманава і г.д.).

У перыяд плённай работы лабараторыі за 2017 год найбольш актыўнымі студэнтамі ў плане збору, апрацоўкі і сістэматызацыі матэрыялаў паказалі сябе наступныя студэнты, якія былі ўключаны ў члены СНДЛ.

 

Навуковы кіраўнік СНДЛ                                          

д.ф.н., прафесар    І.Ф. Штэйнер

 

 

 

 

 

 

Колькі ж казак змяшчае душа чалавека…



Ірына Георгіеўна Еўтухова… Кожны студэнт нашай групы ведае гэтага чалавека як добрага выкладчыка рускай мовы, але мы не здагадваліся, што Ірына Георгіеўна яшчэ і піша карціны, убачыўшы якія мы змаглі паглыбіцца ў самыя нетры яе душы. Толькі перайшоўшы межы малюнка і рэальнасці, разумеем: гэта іншы, непазнаны сусвет… Сусвет казачны, сусвет жанчыны, якая дазволіла нам дакрануцца да сваіх думак, сноў, да сваёй рэальнасці. Адным словам, выстава нам не проста спадабалася – мы былі на мяжы паміж двума рознымі сусветамі. Рэальнае і фантастычнае спалучыліся ў адно цэлае. Дзякуй Вам, Ірына Георгіеўна, за тое, што адчынілі нам дзверы ў сваю ўласную казку!

Група БФ-22





ІV Гомельская навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў




31 кастрычніка–1 лістапада на базе ДУА “Гомельская Ірынінская гімназія” адбылася ІV Гомельская навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў па сацыяльна-гуманітарных кірунках “Пошук”. К.ф.н., дацэнты кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Вяргеенка Святлана Анатольеўна, Кастрыца Алена Аляксандраўна і Палуян Алена Мікалаеўна былі членамі журы секцыі “Філалогія”, на якой са сваімі даследчыцкімі работамі выступалі навучэнцы агульнаадукацыйных школ, гімназій і сярэдніх спецыяльных устаноў розных рэгіёнаў Гомельскай вобласці. Лепшыя работы былі адзначаны дыпломамі.






V раённы конкурс-фестываль народнай творчасці




Кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” плённа супрацоўнічае з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага раённага выканаўчага камітэта. Аб гэтым сведчыць сумесна праведзеная летам 2014 года фальклорная экспедыцыя студэнтаў, выкладчыкаў і работнікаў устаноў культуры Гомельскага раёна. Таксама выкладчыкі кафедры штогод прымаюць ўдзел у правядзенні конкурсу-фестывалю народнай творчасці ў якасці членаў журы.

1 лістапада 2014 года адбыўся V раённы конкурс-фестываль народнай творчасці калектываў устаноў культуры і адукацыі Гомельскага раёна на базе Дома культуры в. Бярозкі. Загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, доктар філалагічных навук, прафесар В.С. Новак, якая была абрана старшынёй журы фестывалю, выступіла з прывітальным словам да ўдзельнікаў дарослых і дзіцячых калектываў, падкрэсліўшы пры гэтым важнасць захавання традыцыйнай народнай культуры.



Посещение выставки




31 октября 2014 года доцент кафедры белорусской культуры и фольклористики Вергеенко Светлана Анатольевна организовала знакомство студентов групп БУ-21, БУ-22 экономического факультета с творчеством художника Ирины Евтуховой на её персональной выставке, размещённой в Выставочной зале нашего университета. Внимательно слушали студенты рассказ экскурсовода об истории создания некоторых работ. Все получили положительные эмоции от увиденного.



2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates