Таямнічымі сцежкамі кахання
- Подробности
- Просмотров: 1377

15 верасня ў абласной бібліятэцы святкаваўся Дзень Бібліятэк і таму традыцыйна праводзілася Бібліяноч. Студэнтам філалагічнага і біялагічнага факультэтаў пашчасціла прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. З вялікім натхненнем яны прадэманстравалі сваё сценічнае майстэрства, прапанаваўшы гледачам асобныя фрагменты беларускага вяселля. Вядучыя імкнуліся пазнаміць прысутных з рэгіянальна-лакальнымі асаблівасцямі вясельнай абраднасці Гомельшчыны. З цікавасцю ўспрымаліся і “Рада ў хаце жаніха” і “Сватанне”, і “Каравальны абрад”, падрыхтаваныя студэнтамі наша ўніверсітэта пад кіраўніцтвам д.ф.н.,прафесара В.С. Новак, к.ф.н., дацэнта А.А. Кастрыцы.
“Полацкія чытанні – 2017”
- Подробности
- Просмотров: 931

Загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі д.ф.н., прафесар В.С. Новак прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Полацкія чытанні – 2017”, прысвечанай Дню беларускага пісьменства, дзе выступіла з дакладам “Фальклорна-міфалагічная спадчына Полаччыны (паводле матэрыялаў палявой экспедыцыі 2017 года)” на секцыі “Гісторыя, культура, мова і літаратура ў сістэме нацыянальных духоўных каштоўнасцей Полаччыны”.
Падчас выступлення В.С. Новак прыводзіла цікавыя прыклады з фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Гомельшчыны для параўнання з абрадамі і звычаямі Полацкай зямлі.

Полацкія святыні
- Подробности
- Просмотров: 857

Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр і Сафійскі сабор, якія справядліва называюць цэнтрамі духоўнага жыцця Полацка, давялося наведаць студэнтам гр. БФ-11 і выкладчыкам Новак В.С., Кастрыцы А.А. Наведвальнікаў гэтых святынь яшчэ доўга не пакідалі душэўная цеплыня, эстэтычная напоўненасць, узнёслы настрой і яскравыя ўражанні.

Музей ткацтва ў Полацку
- Подробности
- Просмотров: 998

Полацкі музей ткацтва гасцінна расчыніў свае дзверы для студэнтаў- філолагаў і выкладчыкаў Новак В.С., Кастрыцы А.А. Экскурсавод распавёў чытачам традыцыйную культуру нашых продкаў і гісторыю ткацтва на Беларусі, пра самабытныя побытавыя рэчы і прыгожую беларускую вопратку, а таксама пра нялёгкую працу, якая запаўняла кожны дзень беларуса-гаспадара.
Знаёмства з універсітэтам
- Подробности
- Просмотров: 910

14 верасня у рамках факультатыўнага курса “Універсітэтазнаўства” студэнты групы БФ-11 разам з выкладчыкам Панковай Н.М. наведалі агульнаўніверсітэцкі музей-лабараторыю Францыска Скарыны. Студэнты-філолагі даведаліся пра гісторыю стварэння і асноўныя этапы развіцця ГДУ імя Ф. Скарыны”, жыццёвы шлях першадрукара, азнаёміліся з экспанатамі музея. Асаблівыя ўражанні яны атрымалі ад экспазіцыі, прысвечанай пасляваеннай гісторыі ўніверсітэта.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 175
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 441
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 336
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 328
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 582









