“Жывое рамяство”



Мы, студэнты групы ПС-11, пад кіраўніцтвам д.ф.н., прафесара В.С. Новак наведалі філіял Веткаўскага музея народнай творчасці ў  горадзе Гомелі.                  

 У філіяле Веткаўскага музея праходзяць тэматычныя выставы і працуе клуб "Параскева". Тут  сабрана ўнікальная экспазіцыя, прысвечаная вытокам стараабрадніцтва і гісторыі беларускіх традыцый.  Экспазіцыі фарміруюцца з фондаў Веткаўскага музея.

Мы пазнаёміліся з экспанатамі ўсіх чатырох залаў. Асабліва нам спадабалася інфармацыя экскурсавода пра  тэхналогіі старадаўняга ткацтва.

Пасля наведвання музея ў нас засталіся вельмі прыемныя ўражанні. Была праведзена цікавая экскурсія, падчас якой мы пазнаёміліся з такой з'явай, як стараабрадніцтва, убачылі шматлікія карціны, абразы, кнігі. Нам вельмі спадабаўся музей, мы раім яго наведаць кожнаму.

 

Студэнты гр.ПС-11








Кніга вачыма студэнтаў




25 кастрычніка студэнты групы ПС-13 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.А. Кастрыцай пазнаёміліся з цікавымі праектамі студэнтаў ВНУ нашай краіны, прысвечанымі тэме кнігі  і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Маладыя людзі, уражаныя крэатыўнасцю і натхненнем сваіх аднагодкаў, таксама паўдзельнічалі ў творчым конкурсе “Для меня кніга – гэта…”.

 

 

“Грані творчасці”



22 кастрычніка студэнты групы А-17 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.А. Кастрыцай наведалі выставачную залу ГДУ, дзе была наладжана экспазіцыя, прысвечаная 500-годдзю Францыска Скарыны. Замежныя студэнты атрымалі цікавую інфармацыю пра беларускага першадрукара, а таксама паглядзелі творчыя праекты студэнтаў, прысвечаныя кнізе.

Праграма “Маладое пакаленне”



6 – 10 лістапада 2017 года прадстаўнікі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны наведалі г. Маскву і Уладзімір у межах праграмы “Маладое пакаленне”, арганізаванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Гомелі. Падарожжа аказалася надзвычай інфарматыўным і запамінальным для выкладчыкаў кафедры беларускай літаратуры к.ф.н. М. У. Аммон і І. А. Бажок, аспірантаў кафедр рускай і сусветнай літаратуры В.В. Ганчарова, рускага, сусветнага і славянскага мовазнаўства Ю.С. Іванчыкавай. Удзельнікі мерапрыемства наведалі галоўны будынак Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Чырвоную плошчу і Крамлёўскі палац, Вараб’ёвы горы, маскоўскі тэатр Новая Опера імя Я. У. Колабава ў межах спектакля “Багема”, пазнаёміліся з асноўнымі помнікамі хрысціянства ў г. Уладзіміры, сустрэліся з прадстаўнікамі Рассупрацоўніцтва ў галоўным офісе кампаніі. Варта заўважыць, што дэлегаты ГДУ здолелі выйсці далёка за межы першапачатковай мэты візіту, не толькі ўзбагаціўшы свае ўяўленні аб грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным, навукова-адукацыйным і культурным жыцці Расіі, але і істотна пашырыўшы міжнародныя знаёмствы факультэта з маладымі філолагамі і педагогамі з Абхазіі, Арменіі, Батсваны, В’етнама, Германіі, Малдовы, Польшчы, Шры-Ланкі, Паўднёвай Асеціі і іншых краін.

Подробнее: Праграма “Маладое пакаленне”

Московский медиафорум по русскому языку

У входа в Институт русского языка им. А.С. Пушкина

7 – 8 ноября в Москве в Институте русского языка имени А.С. Пушкина был проведен медиафорум «Русский язык: Образование. Коммуникация. Партнерство». В работе этого представительного форума приняли участие более ста преподавателей-русистов из 30 стран мира. На торжественном открытии форума к его участникам с приветствиями обратились руководители Института русского языка – его директор М.Н. Русецкая и Президент Института, известный ученый-русист академик В.Г. Костомаров, а также представители Министерства образования и науки РФ и Россотрудничества. В первый день медиафорума его участники заинтересованно обсуждали формы международного сотрудничества и перспективы экспорта образовательных технологий. Большой интерес гостей форума вызвала выставка «1917. Революция в языке», организованная при поддержке фонда «История Отечества» и посвященная столетию Октябрьской революции. В этот же день была проведена панельная дискуссия, посвященная качеству преподавания русского языка как иностранного с точки зрения стандартизации и сертификации, а также «Круглый стол», участники которого рассмотрели роль средств массовой информации в освещении функционирования русского языка в мире. Много интересных фактов было представлено и в литературной гостиной «Революция и Гражданская война в произведениях русских писателей: pro et contra». Большой интерес вызвали мероприятия второго дня работы медиафорума, прежде всего – заседание IV Общественного совета по преподаванию русского языка в странах СНГ. Члены этого Совета – заведующий кафедрой русского, общего и славянского языкознания ГГУ им. Ф. Скорины проф. В.И. Коваль и заведующий кафедрой русского языка как иностранного Белорусского государственного университета доцент С.И. Лебединский – ознакомили своих коллег с особенностями изучения и преподавания русского (в том числе – русского языка как иностранного) в средних и высших учебных заведениях Республики Беларусь.

Подробнее: Московский медиафорум по русскому языку

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates