Выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”

31.10.2020 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтамі кафедры беларускай мовы Вяргеенка С.А. і Шведавай З.У. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 31 кастрычніка адбылася анлайн-дыскусія з вучнямі вызначаных работ, якая паказала, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку.




 

Лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність»

30 кастрычніка 2020 г. у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» была прачытана загадчыкам кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага (Україна) Шаровай Таццянай Міхайлаўнай лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність» студэнтам 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (мадэратар сустрэчы – дацэнт кафедры беларускай мовы Шведава З.У.)

Таццяна Міхайлаўна прадэманстравала магчымасці інтэрнэт-прасторы ў авалоданні і папулярызацыі мовы на прыкладзе ўкраінскай. Лектар падзялілася ўласнымі напрацоўкамі, паказала прыклады тыпаў кантэнту, сварэння інфаграфікі, вучэбных гульняў і інш. з дапамогай анлайн-сэрвісаў, паказала магчымасці анлайн-трэнажораў.

Студэнты добра разумелі ўкраінскую мову, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях. Лекцыя для іх была змястоўнай, цікавай, пазнавальнай і карыснай.

Вялікі дзякуй Таццяне Міхайлаўне за слушную лекцыю, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

 

 

 

 

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”

12–13 кастрычніка 2020 года на філалагічным факультэце Ужгарадскага  нацыянальнага ўніверсітэта (Україна) адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”, наладжаная ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння доктара філалагічных навук прафесара     В. М. Макіенкі,  ганаровага старшыні Камісіі па славянскай фразеалогіі пры Міжнародным камітэце славістаў.

Праграма канферэнцыі давяла аб актыўнасці вучоных з розных краін: у ёй прынялі ўдзел больш за сто фразеолагаў і парэміёлагаў з Беларусі, Германіі, Грузіі, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Чэхіі і інш. Ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны былі заяўлены даклады прафесараў У. І. Коваля, В. А. Ляшчынскай, А. У. Нічыпорчык і магістранта філалагічнага факультэта А. Аксёнчыкавай-Біруковай.

Канферэнцыя працавала ў рэжыме оn-line, яе вяла доктар філал. навук прафесар Ужгарадскага  нацыянальнага ўніверсітэта вядомы фразеолаг Н. Ф. Венжыновіч, з якой у гомельскіх калег даўнія сувязі і трывалыя навуковыя інтарэсы. У першы дзень работы канферэнцыі на пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады прафесара кафедры беларускай мовы В. А. Ляшчыскай  (“Метафарычнае вымярэнне хуткасці працякання часу ў беларускай фразеалогіі”) і прафесара кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У. І. Коваля (“Эвфемистические фразеологизмы в славянских и китайском языках”), а на другі дзень – даклад загадчыка кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства А. У. Нічыпорчык (“К вопросу об инновациях в паремиологических исследованиях”).

Подробнее: Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”

Да пребудет священно на всех языках Твоё гордое имя, Учитель!

Традиционно первое воскресенье октября в Беларуси – это День учителя, праздник тех, кто любит то, что преподаёт, и любит тех, кому преподаёт. Лучших представителей этой профессии поздравляли 2 октября во Дворце Республики. Среди приглашённых была и доцент кафедры белорусского языка Наталья Тимошенко. На торжественном концерте, посвящённом Дню учителя, прозвучало поздравление Главы государства, которое зачитал Премьер-министр Роман Головченко, отметив значимость этого праздника. Стало известно имя победителя республиканского конкурса «Учитель года». Им стал учитель географии СШ №19 г. Гомеля Вадим Лосев, выпускник нашего университета.

На праздничном концерте под названием «Выпускной альбом 2020» прозвучали песни и мелодии из старых советских фильмов, которые уносили нас в «прекрасное далёко», «весну на Заречной улице», мир детства и школьных лет. Перед педагогами нашей страны выступили А.Солодуха, И.Дорофеева, В.Алешко, А.Ланская, ансамбль «Песняры» и многие другие звёзды белорусской эстрады. Концерт никого не оставил равнодушным. Все зрители получили положительные эмоции и зарядились хорошим настроением.

 

Вэбінар "Я перакладчык"

14 мая 2020 года студэнты групы БФ-21 ладзілі вэбінар “Я перакладчык”. Мерапрыемства стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў заняткаў па дысцыпліне “Семантыка, граматыка і стыль перакладнога тэксту”. На працягу вывучэння курса студэнты пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. вывучалі гісторыю і тэорыю перакладу, знаёміліся з асноўнымі прынцыпамі перакладчыцкай творчасці, вызначалі асноўныя механізмы стварэння перакладных тэкстаў розных тыпаў, а таксама выяўлялі асаблівасці індывідуальнага перакладчыцкага стылю вядомых перакладчыкаў літаратурных твораў на беларускую мову і з беларускай мовы.

Подробнее: Вэбінар "Я перакладчык"

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates