АБЛАСНЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСА ВУЧНЯЎ СЯРЭДНІХ АДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ “ПОШУК”: СЕКЦЫЯ “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
- Подробности
- Просмотров: 143
Выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры – доктар філалагічных навук Мельнікава Анжэла Мікалаеўна і дацэнт Фіцнер Таццяна Адамаўна – узялі ўдзел у рабоце журы абласнога этапа Рэспубліканскага конкурса вучняў сярэдніх адукацыйных школ “Пошук”. У секцыю “Беларуская літаратура” было пададзена 16 работ. Журы адабрала 6 лепшых, якія выйшлі ў фінал конкурса.
Работы, пададзеныя ў секцыю “Беларуская літаратура”, ахоплівалі самае шырокае кола праблем: прыёмы двайнога кадзіравання ў творах Л. Рублеўскай, мастацкая спецыфіка вершаў Я.Янішчыц, паэтыка твораў С. Грахоўскага, паэтыка твораў М.Танка, вобразы настаўнікаў у беларускай літаратуры, мастацкая катэгорыя часу ў творах Ул. Караткевіча, выхаваўчы патэнцыял беларускіх прымавак і прыказак, вобразы жывёл у малых жанрах фальклору і інш.
Пошук 2022
- Подробности
- Просмотров: 205
29.10.2022 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе УА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. і дацэнтам кафедры рускай і сусветнай літаратуры Кастрыцай А.М. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 29 кастрычніка адбылося прадстаўленне і дыскусія з вучнямі вызначаных работ, якія паказалі, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку. Была праведзена прафарыентацыйная гутарка з вучнямі.
З.У. Шведава
В искусстве жизнь...
- Подробности
- Просмотров: 244
Наверное, для многих эта фраза является жизненным девизом. И действительно, попав на выставку фотографии "Объективная реальность", подготовленную студентами филологического и биологического факультетов, учащиеся групп А-14 и Н-15 (факультет иностранных языков) вместе с преподавателем Н.П.Тимошенко прочувствовали это на себе. В каждой фотографии запечатлён момент — яркий, красочный, жизненный... Особые эмоции получаешь от фотографий людей, которых знаешь лично. Наверное, изюминкой данной выставки являются работы Юлии Вегеро: они наполнены душевной теплотой, так как каждое её произведение связано с какими-то приятными воспоминаниями. Особую благодарность хочется выразить прекрасной Людмиле Владимировне, которая влюбляет в работы, представленные на выставке. Учащиеся гр.А-14 и Н-15 были очень впечатлены и свои эмоции оставили в книге отзывов. Спасибо нашим студентам, которые представили свои творения. Успехов ребятам!
Сустрэча з абітурыентамі 2023
- Подробности
- Просмотров: 210
26.10.2022 года ў межах прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 10-х педагагічных класаў ДУА “Сярэдняя школа № 19 г.Гомеля”, ДУА “Гімназія № 40 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 73 г.Гомеля”. Прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Сустрэча з вучнямі педкласаў
- Подробности
- Просмотров: 236
26.10.2022 года ў межах прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 10-х педагагічных класаў ДУА “Сярэдняя школа № 19 г.Гомеля”, ДУА “Гімназія № 40 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 73 г.Гомеля”.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, расказалі аб асаблівасцях кожнай спецыяльнасці факультэта, магчымых стажыроўках за мяжой, умовах паступлення і пражывання, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання, растлумачылі ўмовы паступлення без уступных іспытаў і інш., адказалі на пытанні.
Студэнтка Ніна Алдакушкіна правяла з вучнямі цікавую гульню ў шарады “Адгадай слова”, якая выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі невялікі прыз.
Прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Дарагія выпускнікі, наш факультэт чакае вас!
З.У. Шведава
Еще статьи...
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 157
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 433
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 335
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 314
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 545