Хто з беларускіх асветнікаў прапанаваў Пятру Першаму ўзоры літар грамадзянскага алфавіта?

Гісторыя адлічвала апошнія гады XVI стагоддзя. На расійскі трон узышоў Пётр I, які добра ўсведамляў культурную і навуковую адсталасць сваёй дзяржавы. У Еўропе Расію з яе азіяцкімі парадкамі працягвалі лічыць краем дзікіх гіпербарэйцаў. Цар выпраўляе ў Еўропу сваё Вялікае пасольства, у якім інкогніта едзе сам. 

Подробнее: Хто з беларускіх асветнікаў прапанаваў Пятру Першаму ўзоры літар грамадзянскага алфавіта?

З гісторыі беларускага правапісу

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Унармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі.

 

Подробнее: З гісторыі беларускага правапісу

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечні беларускія і запазычаныя.

 

Подробнее: Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

21 лютага - міжнародны дзень роднай мовы

Безымянный [pixant.ru - хостинг картинок]

Як чалавека, які нарадзіўся ў Брэсце, мяне заўжды інтрыгавала пытанне мясцовай мовы. Ад неглыбокіх людзей можна пачуць, што тут гавораць «на сумесі беларускай, украінскай, польскай і рускай моваў». Мінімальнай адукацыі і логікі досыць, каб зразумець, што гэта не так. Прычым калі цяпер яшчэ агрэсіўная русіфікацыя і міграцыі апошніх дзесяцігоддзяў прывялі да таго, што сапраўды многія людзі сталі гаварыць па-расейску з мясцовай фанетыкай і асобнымі мясцовымі словамі, то — цяперашняй моладзі гэта можа быць дзівосна, — яшчэ 30 гадоў таму, у 1980-я гады ў вёсках суцэльна, а ў гарадах у хаце з выключнай чысцінёй гаварылі па-свойму, а па-расейску не гаварыў ніхто, акрамя прыезджых з Расіі і вузкага русіфікаванага слою.

 

Подробнее: 21 лютага - міжнародны дзень роднай мовы

Наведванне Рэчыцкага дзіцячага дома

 

Дзяцінства без бацькоў - вялікая бяда для маленькага чалавека. Адсутнасць дома і мацярынскага кахання пакідае глыбокую рану ў сэрцы дзіцяці. Мы - людзі, якія спазналі бязмежную любоў бацькоў, проста абавязаны дзяліцца ёю з тымі, хто ў ёй мае патрэбу. У нас няма магчымасці выратаваць увесь свет і дапамагчы ўсім, хто жыве у нястачы, але ў нашых сілах паклапаціцца пра дзяцей, якія побач.

17 красавіка 2013 г. студэнты нашага універсітэта па традыцыі ў чарговы раз наведалі Рэчыцкі дзіцячы дом, каб падарыць любоў і цяпло дзецям. Мэта нашай сустрэчы была - пасябраваць з дзецьмі і падлеткамі, а таксама даць ім адчуць сябе не самотнымі і патрэбнымі. Трапятанне, хваляванне, але велізарнае жаданне аддаць часцінку сябе, свайго клопату гэтым дзеткам, - усё гэта было ўнутры кожнага з нас.

У дзіцячым доме як заўсёды панавала творчая і ў той жа час ўтульная атмасфера. Мы заспелі рабят за цікавымі заняткамі. Хтосьці з іх маляваў, хтосьці  гуляў у настольны тэніс, а хтосьці чытаў. Але ўжо праз дзесяць хвілін яны захоплена гутарылі з намі, задаючы наперабой пытанні, якія іх цікавілі. Пасля блізкага знаёмства, мы спяшаліся пацешыць дзяцей і выдатна правесці з імі час. Вясёлыя гульні, дзіцячы смех, бляск бліскучых вачэй і радасць, усё гэта дастаўляла велізарнае задавальненне нам. За такі кароткі час выхаванцы дзіцячага дома сталі такімі роднымі для нас, што расставацца было нялёгка.

 Аддаваць нашмат прыемней, чым браць, мы яшчэ раз пераканаліся ў гэтым і гэта не проста словы. Мы бачым, што наша служэнне нараджае вялікую ўдзячнасць ў сэрцах дзяцей, і верым, што яно стане добрым прыкладам для пераймання для нашых аднагодкаў і ўсіх тых, хто нас акружае.

Гнётаў Віталь, група БФ-11



Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates