Дыялекталагічная практыка
- Подробности
- Просмотров: 2212
Дыялекталагічная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта – важная частка вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. З'яўляецца магчымасць непасрэдна сустрэцца з носьбітамі духоўнай і матэрыяльнай культуры Усходняга (Гомельскага) Палесся, замацаваць практычна атрыманыя тэарэтычныя веды, набыць навыкі збіральніцкай работы.
Запіс этнаграфічных матэрыялаў патрабуе сумленнасці і адказнасці ў час фіксацыі моўных з'яў, захавання асноўных патрабаванняў і прынцыпаў:
– абавязкова фіксаваць матэрыялы з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі;
– указваць пры кожнай адзінцы яе граматычныя паметы і лексічнае значэнне, прыводзіць ілюстрацыйны матэрыял;
– у кожным канкрэтным выпадку дакладна ўказваць пашпарт адзінкі: дзе запісана, ад каго запісана, год нараджэння інфарматара, кім запісана.
Мэты і задачы СНДЛ
- Подробности
- Просмотров: 2346
Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў
- Павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у рамках СМК, удасканаленне арганізацыйнай работы СНДЛ. Навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і іншай творчай работы, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.
- Арганізацыя выкарыстання атрыманых вынікаў творчай дзейнасці студэнтаў у вучэбным працэсе і ў вытворчасці.
- Кансультаванне студэнтаў па пытаннях выкарыстання наглядных дапаможнікаў, камп’ютарнай тэхнікі і сучасных камп’ютарных тэхналогій, дапамога ў арганізацыі самастойнай работы.
- Вывучэнне ўсебаковага ўзаемадзеяння адзінак мовы з духоўнай культурай.
- Павышэнне ўзроўню арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці студэнтаў.
- Вывучэнне і павышэнне ўзроўню культуры вуснага маўлення студэнцкай моладзі.
- Збор, сістэматызацыя і вывучэнне фактычнага матэрыялу, які адлюстроўвае матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў у гаворках Гомельшчыны і ў беларускай літаратурнай мове.
- Моўны аналіз народнагаспадарчай лексікі Гомельшчыны.
- Лінгвістычны аналіз каляндарна-абрадавай лексікі ў гаворках Гомельшчыны
- Аналіз сямейна-абрадавай лексікі Гомельшчыны.
- Складанне картатэкі лексікі матэрыяльнай і духоўнай культуры Гомельшчыны.
- Падрыхтоўка матэрыялаў “Слоўніка абрадавай лексікі Гомельшчыны”.
- Удзел у мерапрыемствах па прагандзе дасягненняў СНДЛ, падрыхтоўка лепшых закончаных работ для ўдзелу ў міжнародных, рэспубліканскіх, універсітэцкіх канферэнцыях, смотрах, конкурсах, выставах.
- Арганізацыя правядзення навукова-метадычных студэнцкіх семінараў для атрымання навыкаў прафесійных зносін, абмену навуковай інфармацыяй, выпрацоўкі педагагічных і прафесійных якасцей стуэнтаў-філолагаў.
- Метадычная дапамога студэнтам у самастойнай рабоце пры падрыхтоўцы да практычных заняткаў, напісанні рэфератаў і дакладаў, у выкарыстанні вучэбнай ліатарутры, наглядных дапаможнікаў, перыядычных выданняў, якія маюцца ў СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў».
Курсы польскай мовы
- Подробности
- Просмотров: 1757
З кастрычніка 2002 года на філалагічным факультэце пры кафедры беларускай мовы плённа працуюць двухгадовыя курсы польскай мовы для студэнтаў і дарослых, пасля якіх паспяховыя слухачы атрымліваюць ад Польскага інстытута ў Мінску пасведчанні аб іх заканчэнні на дзвюх мовах - беларускай і польскай, а пасля кожнага навучальнага года некаторыя самыя старанныя слухачы - выкладчыкі і студэнты - выязджаюць на моўныя вакацыйныя стажыроўкі ў шматлікія моладзевыя летнія адукацыйныя школы Рэчы Паспалітай, працягваючы старыя традыцыі асветніцкіх вандровак славутых нашых землякоў…
Геаграфіі нашых падарожжаў можна па-добраму пазайздросціць: гэта Варшава і Люблін, Жэшув і Цешын, Кракаў і Седльцы, гэта бурштынавае ўзбярэжжа Балтыйскага мора, снежныя капелюшы сівых Татраў і блакітныя люстэркі казачных Мазурскіх азёраў… А лепш не зайздросціць, а проста далучыцца да грона аматараў пальшчызны, калі, канешне, у Вашай душы жывуць матывы нашай агульнай старадаўняй гісторыі з краінай абодвух народаў, калі ёсць ахвота навучыцца чамусьці новаму і карыснаму, каб урэшце адчуць магутныя, глыбінныя агульнаславянскія карані і нашай гістарычнай мовы - мовы беларускай. Акрамя таго, курсы польскай мовы дзіўным чынам збліжаюць нашых выкладчыкаў і студэнтаў, якія становяцца сапраўднымі сябрамі-аднадумцамі на доўгія гады і па старой звычцы вітаюцца паміж сабой.
Акрыленыя выпускнікі курсаў польскай мовы пасля заканчэння нашага ўніверсітэта паспяхова працягваюць вучобу ў прыватных і дзяржаўных польскіх ВНУ: у Беластоцкім універсітэце на спецыяльнасці "Культуразнаўчая педагогіка", у Варшаўскім універсітэце на паланістыцы, у Кракаўскім вышэйшым эканамічным універсітэце на спецыяльнасці "Міжнародныя зносіны". Многія з іх працуюць па сумяшчальніцтву перакладчыкамі ў гомельскіх гандлёвых і вытворчых фірмах або на сумесных беларуска-польскіх прадпрыемствах, куды прыйшлі калісьці нявопытнымі маладымі спецыялістамі, а цяпер высока цэняцца сваімі працадаўцамі за дадатковыя набытыя веды. Сярод выпускнікоў курсаў - вядомыя маладыя перспектыўныя выкладчыкі нашага ўніверсітэта: Аляксандр Грахоцкі, Алена Купо, Наталля Сіротка, Віталіна Сідоранка, Павел Чэчат, Вольга Лідзянкова,Таццяна Пратапопава.
Грунтоўнасць навучання польскай мове абумоўліваецца вялікай матываванасцю саміх слухачоў, якіх не трэба змушаць да вучобы, запужваць залікамі і экзаменамі: іх тут проста няма! Агромністую ролю адыгрывае і матэрыяльная база польскай лабараторыі. Па сведчаннях шматлікіх замежных гасцей (а сярод іх быў у нас у маі мінулага года і пасол Лешак Шарэпка) далёка не кожны лінгвістычны клас у Польшчы мае столькі сучаснай дыдактычнай літаратуры і тэхнічных сродкаў навучання, як наша працоўня.
На занятках па польскай мове заўсёды пануе добразычлівасць, узаемападтрымка, павага і здаровы гумар. Спецыяльна распрацаваныя для нас (як для замежцаў) польскія падручнікі прадугледжваюць інтэрактыўную работу ў 3-4-асабовых зменных групах, што стварае выключныя ўмовы для раскрыцця асобасных якасцей слухачоў, садзейнічае вызваленню творчага патэнцыялу кожнага з іх, дазваляе зламаць разнастайныя комплексы ў авалоданні навыкамі маўлення.
І, нарэшце, самае галоўнае: набор на курсы адбываецца раз на два гады і працягваецца з мая па верасень. За гэты прамежак часу звычайна запісваецца 70-80 чалавек, але 1 кастрычніка на першыя заняткі прыходзіць 30-40. Гэтыя лічбы сведчаць пра вялікую цікавасць да курсаў, якія могуць канкурыраваць па сваёй папулярнасі нават з асобнымі спецыяльнасцямі. Думаецца, недалёка той час, калі на філалагічным факультэце адкрыецца дадатковая спецыялізацыя для філолагаў або будзе ўведзены агульнаўніверсітэцкі спецкурс, дзе польскую мову змогуць вывучаць студэнты ўсіх спецыяльнасцей, рэалізуючы прынцып выбару прадметаў навучання ў кантэксце дэмакратычных каштоўнасцей еўрапейскай адукацыі. Менавіта такія перспектывы развіцця курсаў уяўляюцца нам сёння.
Наши фото
- Подробности
- Просмотров: 4367
Уручэнне Дыплома Лаўрэата Скарынаўскіх чытанняў
Кветкі да Дыплома
Доктар філалагічных навук прафесар
Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна за любімай працай
Састаў кафедры
- Подробности
- Просмотров: 1763
Воінава Алена Мікалаеўна
Пасада: загадчык кафедры
Электронная пошта: belchair@gsu.by
Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна
Пасада: прафесар кафедры
Электронная пошта: astankevich@gsu.by
Ляшчынская Вольга Аляксееўна
Пасада: прафесар кафедры
Вяргеенка Святлана Анатольеўна
Пасада: Дацэнт кафедры
Паплаўная Лілія Віктараўна
Пасада: Дацэнт кафедры
Федарава Алена Мікалаеўна
Пасада: дацэнт кафедры
Хазанава Кацярына Львоўна
Пасада: дацэнт кафедры
Электронная пошта: hazanova@gsu.by
Цімашэнка Наталля Паўлаўна
Пасада: дацэнт кафедры
Шведава Зоя Уладзіміраўна
Пасада: дацэнт кафедры
Электронная пошта:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Чарнышова Анастасія Міхайлаўна
Пасада: асістэнт кафедры
Электронная пошта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Тарасенка Марыя Віктараўна
Пасада: сакратар кафедры
Электронная пошта: tarasenko@gsu.by
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 13
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 5
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3