Віншуем пераможцаў алімпіяды па беларускай літаратуры!
4 курс
1 месца: Смірнова А. (БФ-41)
2 месца: Бордак Ю.
3 месца -
3 курс
1 месца: Лёгенькая К. (БФ-32)
2 месца: Манько К. (БФ-32)
3 месца: Загорцава Т. (БФ-31)
Пятрэнка Н. (БФ-31)
Каранькова С. (БФ-31)
2 курс
1 месца: Анцімонік А., Бандурына К. (БФ-22)
2 месца: Цімашэнка А. (БФ-22)
3 месца -
1 курс
1 месца: Шукаловіч А. (БФ-11)
2 месца: Клімянкова К. (БФ-11)
3 месца: Канаваленка А. (БФ-12)
Дзень адчыненых дзвярэй - 2014
22 сакавіка 2014 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 30 чалавек, некаторыя вучні прыехалі з бацькамі. Прыемна, што акрамя адзінаццацікласнікаў школ нашага горада і вобласці на сустрэчы прысутнічалі выпускнікі з іншых абласцей краіны (ДУА “СШ № 1 г. Маладзечна” Мінскай вобласці і ДУА “СШ № 2 г. Бабруйска” Магілёўскай вобласці). Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта У.А. Бобрык, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчык кафедры беларускай мовы А.М. Ермакова.
Аб выніках педпрактыкі
20 сакавіка 2014 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася канферэнцыя па выніках педагагічнай практыкі. Практыка праходзіла ў дзесяці школах горада, тры з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на вучня, шкадавалі, што практыка толькі месяц. У ходзе практыкі амаль усе студэнты ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік З.У. Шведава падвяла вынікі практыкі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважае адзнака ў 9 балаў.
Канферэнцыя “Актуальныя праблемы экалінгвістыкі”
17 сакавіка 2014 года ў ГДПК імя Л.С. Выгоцкага праходзіла навукова-практычная канферэнцыя па мове “Актуальныя праблемы экалінгвістыкі” сярод навучэнцаў, на якой у якасці запрошаных гасцей выступілі выкладчыкі філалагічнага факультэта к.ф.н. дац. А.М. Палуян і к.ф.н. дац. Н.І. Лапіцкая. Нашы выкладчыкі падзяліліся напрацоўкамі ў правядзенні вытворчых практык на факультэце, а таксама правялі рэкламу спецыяльнасцей факультэта і агітацыю паступаць у наш універсітэт на завочны факультэт з мэтай набыцця вышэйшай адукацыі.
ПОЗДРАВЛЕНИЯ ПОБЕДИТЕЛЯМ!
Победители олимпиады
по русскому языку
1 курс
1. Нахабина Татьяна РФ-12 (32,25 балла)
2. Шумигай Татьяна РФ-11 (30,55 балла)
3. Балахонова Марина РФ-11 (24,4 балла)
2 курс
1. Кривошеева Виктория РФ-21 (37,05 балла)
2. Письменная Анна РФ-21 (31,65 балла)
3. Дроздова Татьяна РФ-21 (29,3 балла)
3 курс
1.Гулак Наталья РФ-31 (37,8 балла)
2. Ногтева Галина РФ-32 (36,3 балла)
3. Корбут Наталья РФ-31 (29,95 балла)
4 курс
1. Афанасенко Анна РФ-42 (40,5 балла)
2. Данченко Ольга РФ-42 (38 баллов)
3. Кацубова Лидия РФ-42 (35,6 балла)
Победители олимпиады
по русскому языку
по факультету
1. Афанасенко Анна РФ-42 (40,5 балла)
2. Данченко Ольга РФ-42 (38 баллов)
3. Гулак Наталья РФ-31 (37,8 балла)