Поиск по сайту

Статистика

Количество просмотров материалов
5653096

05.06.2015

Цікавую ініцыятыву ўвасабілі ў жыццё кіраўніцтва і настаўнікі пачатковай школы №63 (ў якой навучаюцца дзеткі 1-4 класаў): ў якасці дадатковых заняткаў пачаў сваю дзейнасць навучальны праэкт «Дзіцячы універсітэт». Дадатковую адукацыю ў гульнявой форме дзеці атрымлівалі па суботах. Усяго было праведзена 4 заняткі на розныя тэмы агульнапазнавальнага напрамку.

Заняткі праводзілі спецыялісты розных сфер. 16 траўня для навучэнцаў «Дзіцячага ўніверсітэта» быў праведзены занятак на тэму: «Дыназаўры: вялікія і жудасныя». Занятак праводзіў старшыня СНДЛ «Геолаг» Цыганкоў Андрэй (ГР-53). Дзеці з непадробленай цікавасцю праслухалі лекцыю, якая суправаджалася маляўнічай прэзентацыяй, актыўна задавалі зусім недзіцячыя пытанні (напрыклад, чаму дыназаўры вымярлі, ды ці магчыма кланаваць дыназаўраў па біялагічнаму матэрыялу, атрыманаму, магчыма, ад рэшткаў звераяшчараў?), і на прыканцы глядзелі ўрывак з мультфільма «Зямля да пачатку часоў» (арыгінальная назва – «The land before time»).

Удзельнікі праэкту, якія наведвалі ўсе заняткі на працягу навучальнага года, на апошнім званке былі ўрачыста ўзнагароджаны памятнымі падарункамі і атрымалі сертыфікат аб заканчэнні першага курса «Дзіцячага ўніверсітэта».

Настаўнікі і кіраўніцтва пачатковай школы № 63 і далей плануюць працягваць дзейнасть гэтага праэкта. Жадаем поспехаў дзеткам і настаўнікам! Актывісты СНДЛ «Геолаг» і далей гатовыя ўдзельнічаць у гэтым наіцікавейшым і карысным праэкце!

 Старшыня СНДЛ «Геолаг», Цыганкоў Андрэй

 

 

50 выпусков геологов ГГУ