Поиск по сайту

Статистика

Количество просмотров материалов
5653155

06.05.2015

Агаленнеў нацыянальным парку «Прыпяцкі»

 Трэба пісаць дыпломную работу, а мы згаладаліся да нашых геалагічных вандраванняў у гонар 85-годдзя нашага ўнiверсiтэта па Сінявокай! На прыканцы семестра аднаўляе сваю палевую дзейнасць СНДЛ «Геолаг». На гэты раз аб’ектам даследванняў стала агаленне, помнік прыроды рэспубліканскага ўзроўня «Дарашэвічы», што бліз вёскі Дарашэвічы Петрыкаўскага раёна.

Наш маршрут быў выканаван у рамках навукова-даследчай работы «Класіфікацыя і картаграфаванне геалагічных аб’ектаў Гомельскай вобласці», якая атрымала грант Міністэрства адукацыі.

Даследчыкаў было ўсяго двое (Барысавец Ягор і Цыганкоў Андрэй, абодва – ГР-53), але гэты час (падзея адбылася 16-17 красавіка) мы правялі вельмі насычана.

І зараз па традыцыі крыху з гісторыі роднага краю. Выяўленае археолягамі селішча VI– VII стст. сведчыць пра засяленьне гэтай мясцовасці ў далёкай старажытнасці. У пісьмовых крыніцах Петрыкаў (Петрыкавічы) упершыню ўпамінаецца ў ХV ст., калі паселішча ўваходзіла ў склад Слуцкага княстваі знаходзілася ў валоданні Алелькавічаў. У другой паловеХVI ст. мясціна далучылася да Мазырскага павету Менскага ваяводства.

У1523 г. Петрыкаў атрымаў статус мястэчка. Алелькавічы збудавалі тут замак, знішчаны ў1535 г.маскоўскімі захопнікамі (пазней адноўлены). У 1595 г. мястэчка разрабавалі казацкія загоны Налівайкі.

У пачатку XVII ст. Петрыкаў перайшоў у валоданне Хадкевічаў. У1638 г. К. Хадкевіч збудаваў у мястэчку касцёл. У1649 г.казакі Б. Хмяльніцкага захапілі Петрыкаў і знішчылі каталіцкую святыню. За час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654–1667 гг.) у 1655 г.у замку стаяла залога з навакольнай шляхты і мяшчанаў, у 1664–ня вытрымаў аблогі і на пэўны час трапіў у рукі казакаў. УXVIII ст.у Петрыкаве меўся развіты шавецкі промысел і выраб аўчынаў. У1772 г. тут збудавалі царкву Святога Міколы. 

Царква святога Міколы (XVIII ст.)

 

У выніку другога падзелаРэчы Паспалітай (1793) Петрыкаў апынуўся ў складзе Расійскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласці Мазырскага павета Менскай губерніі.

Зараз вернемся да нашага вандравання. Шлях быў доўгім і складаным (каля 12 км прыйшлося прайсці пешшу), але мы ўсёж такі дабраліся да вёскі. Агаленне знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парка «Прыпяцкі», на левым беразе ракі Прыпяць (тэрыторыя турбазы «Дарашэвічы»).

 

Кропка назірання №1 – центральная частка агалення «Дарашэвічы»

 Геаграфічныя каардынаты агалення 52º07’ паўночнай шыраты, 28º28’ усходняй даўгаты.

 

Усходні бок агалення

 

Заходні бок агалення

 Агаленне складзена пародамі муравінскага міжледнікоўя, якія прадстаўлены пяском кварцавым светла-жоўтым дробназярністым алювіальным з субшыротнымі прапласткамі пяска кварцавага ажалязнёнага (таўшчыня 0,1-0,2 м). Гэта верхні пласт агалення. Сярэдняя таўшчыня верхняга пласта 2,0-2,5 м. Ніжні пласт складзен торфам. Сярэдняя таўшчыня 0,8-1,0 м, максімум – 1,8 м. Працягласць агалення каля 150 м. Вышыня склона да 6 м. 

Торф ля зрэза вады (вымыты з агалення)

 Агаленне торфа

         Падарожжа было доўгім, таму прыйшлося спыніцца ў гасцініцы, на карысць інфраструктура нацыянальнага парка развіта вельмі годна.

 

Гасцініца «Над Прыпяццю» (аграгарадок Ляскавічы)

 

Адміністратыўны будынак нацыянальнага парка «Прыпяцкі» (аграгарадок Ляскавічы)

         Тэрыторыя ля гасцініцы наздзіўленне вельмі вялікая з прыгожым прудам і рыбацкімі прыстанямі (нават прагулачны параход ёсць)!

 

 

 На заднем плане гасцініца «Над Прыпяццю»

 Суткі ў асабліва мужчынскім каляктыве сумна, а тут дзяўчынкі за гасцініцай!!!

 

         Вячэра ў гасцінічным рэстаране з палескай кухняй (нават мяса зубра падаюць) і ў наступны дзень назад да дому! Нас чакае падрыхтоўка да новага маршруту, на гэты раз у Рагачоўскі раён. Будзем шукаць агаленне «Зборава», аб чым абавязкова напішам Вам у наступны раз!

 Старшыня СНДЛ «Геолаг», Цыганкоў Андрэй

50 выпусков геологов ГГУ