Поиск по сайту

Статистика

Количество просмотров материалов
5676465

02.10.2014

 З пачаткам новага навучальнага года працягвае сваю дзейнасць СНДЛ «Геолаг». Пасля даследчых маршрутаў у Чачэрск і Віцебскую вобласць мы вырашылі наведацца ў Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Мазырскія яры».

27 верасня даследчая група ў складзе студэнтаў 5 курса: Цыганкова Андрэя (старшыня СНДЛ), Барысаўца Ягора, Чэкана Аляксея, Даніленка Віталя, Дуброўскага Дзяніса, і 2 курса: Ізафатава Максіма, з небывалым інтузіязмам адправіліся пакараць крутыя схілы мазырскіх яраў. 

Вось такая шыльда сустракае ўсіх наведвальнікаў

 

 Заказнік уяўляе сабой тэрыторыю з моцнараздзеленым рэльефам, якая складаецца з густой сеткі яраў і бэлек, размешчаных у паўночна-заходняй частцы Мазырскай грады, якая была ўтворана ледніком дняпроўскага часу (250-300 тысяч гадоў таму). Абсалютныя вышыні дасягаюць 200 м і больш. У асобых месцах шчыльнасць яраў складае 20-30 шт/км2. Высокі гравітацыйны патэнцыял рэльефу спрыяе актыўнаму развіццю эрозіі і схілавых прцэсаў. Крутасць схілаў дасягае 30 градусаў, а глыбіня яраў і бэлек складае 40 м і больш, адным з фактараў, якія на гэта паўплывалі, з’яўляюцца адклады лёсавай пароды, якая распаўсюджана амаль што паўсюдна на Мазырскай градзе. Плошча заказніка амаль 1 100 га.

Большасць схілаў і тальвегаў пакрыта натуральнай расліннасцю: бярозавымі, хваёва-бярозавымі, хваёвымі, дубовымі, грабава-дубовымі і чорнаальховымі лясамі.

У межах заказніка расце 14 відаў раслін, уключаных ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Каб не памыліцца ўсталяваны інфармацыйныя дошкі.

 

   

  

 

Пасля пазнавальнага экалагічнага маршруту мы прыступілі да геалагічных аб’ектаў заказніка: яраў і агаленняў лёса.

А зараз фатаздымкі яраў:

 

 

Лёс – асадкавая горная парода, палевага колеру, карбанатная, сітаватая. Лёсы здолены трымаць вертыкальныя сценкі, галоўная іх асаблівасць – гэта здольнасць даваць прасадку пры замочванні пад дзеяннем уласнай вагі.

 

 Гэта не «Раніца ў сасновым лесе» Шышкіна, а так мы шукалі агалення! 

Лёс

Агаленне лёса ў адным са шматлікіх яраў

 

 

 Агаленне дняпроўскай марэны у падэшве (гліна красна-бурая)

 Асноўные фізічныя ўласцівасці адобраных узораў будуць вызначыны ў лабараторыі.

Гэта была адна з цікавейшых, энэргазатрачвальных, дзесці містычная і казачная экспедыцыя.

Напрыканцы, каб і вы акунуліся ў казачныя выгляды «беларускай Швейцарыі», некалькі фатаздымкаў:

Гэта пазнавальна!

  

Старшыня СНДЛ «Геолаг», Цыганкоў Андрэй

50 выпусков геологов ГГУ