Поиск по сайту

Статистика

Количество просмотров материалов
5677324

2.05.2014

У рамках СНДЛ «Геолаг» адбылася першая і, я упэўнены, не апошняя навукова-даслядчая экспедыцыя студэнтаў кафедры геалогіі. Першапраходцам стаў Чачэрск!

26 красавіка адбылася гэта гістарычная падзея. Цыганкоў Андрэй (старшыня СНДЛ), Барысавец Ягор, Чэкан Аляксей, Віталь Даніленка (усе ГР-43), Жалезнякова Ірына і Дзмітрыева Дар’я (ГР-32) акунуліся ў рамантычнае і, напэўна, казачнае жыццё сапраўдных геолагаў.

 

Спачатку крыху з гісторыі. Чачэрск вядомы з летапісу XII ст. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе – у складзе Расейскай імперыі Кацярына II (Екатерина II) падарыла горад знакамітаму рускаму палкаводцу Захару Рыгоравічу Чарнышову, пасля чаго горад стаў імкліва развівацца: былі пабудаваны каменная ратуша, тры царквы і касцёл, прыгонны тэатр.

Та самая ратуша!

Цяпер пераходзім да асноўнай часткі. Мэтай паездкі былі крэйдавыя адклады, якія на тэрыторыі даследвання перакрываюцца толькі антрапагеннымі пародамі.

Пашуковы маршрут было вырашана пракласці наступным чынам:
р. Чачора – месца зліцця р. Чачоры і р. Сож – уверх па плыні Сажа. Першым геалагічным аб’ектам нашага маршруту стала закапушка ў пойме Чачоры.

 

Вось такі пойменны алювій, ажалязнённы з суглінкам у падэшве

 

р. Чачора і яе пойма

Нашыя сябры!

Амбіцыі не рэалізаваны, але настрой аптымістычны!!!

Пасля першай закапушкі – другой кропкі назірання (першай быў мост праз Чачору)

На пойме яшчэ засталася вада, але мы не здаваліся!

Ногі старшыні:)

Чэкан Аляксей дапамагае Жалезняковай Ірыне

А Даніленка Віталь – Дзмітрыевай Дар’е

 

Паблукаўшы па пойме Чачоры мы вырашылі дайсці да зліцця апошняй з Сожам праз горад і не пралічыліся! Нам давялося выявіць і апісаць яшчэ два геалагічных аб’екта! Першым стаў тэхнагенны выкап, сценку якога мы паспяхова зачысцілі.

 

Інтэргляцыяльныя – пясок, і гляцыяльныя – гліна, адклады з уключэннямі галькі, валуноў і друзу.

Валун з кропкі назірання №3 (зачыстка тэхнагеннага выкапу)

Сэлфі з кропкі назірання №3.

Побач была і балка, якую мы паспяхова замерылі і апісалі!

Кропка назірання №4 – балка

 Ужо больш задаволенныя мы працяглі свой шлях да Сажа. Да месца зліцця мы ішлі нядоўга.

Далей мы пайшлі ўверх па плыні Сажа. Праз некалькі хвілін мы знайшлі перадумову нашага агульнага поспеху!

Кропка назірання №5 – адзіночны прапласт крэйды на першай надпойменнай тэрасе Сажа

І вось ён, даўгачаканы поспех, мы знайшлі крэйду, якая ў літаральным сэнсе валялася пад нагамі!

Чэкан Аляксей робіць закапушку на кропцы назірання №6

І вось што атрымалася!

Адбіраем узоры

 Па выніках экспедыцыі будзе напісана справаздача, якая будзе даступна для ўсіх жадаючых на кафедры геалогіі, а для гэтага нам трэба будзе правесці не мала часу у лабараторыі, каб атрымаць сапраўдную навуковую справаздачу. Навука яшчэ не памерла на нашай кафедры!

Гэта быў наш першы самастойны маршрут такога выгляду. Нам вельмі спадабалася і мы настроены рухацца далей. І на прыканцы яшчэ адно сэлфі: задаволеныя вяртаемся да дому, у Гомель!

Да сустрэчы! Будзем і далей вас радаваць нашымі поспехамі, а можа ў наступны раз вы будзеце разам з намі!

Старшыня СНДЛ «Геолаг», Цыганкоў Андрэй

 

 

 

50 выпусков геологов ГГУ