У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - ПРАБЛЕМЫ ВЫШЭЙШАЙ ШКОЛЫ

Прэзідэнт Республікі Беларусь А. Лукашэнка правёў нараду з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў вну краіны. Яе вынікам стане прыняцце ўрадам дадатковых мер па сацыяльнай падтрымцы выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў.

З дакладам на нарадзе выступіў старшыня савета рэктараў, кіраўнік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта У. Шымаў, у якім былі акрэслены актуальныя праблемы вышэйшай школы. Найбольш вострыя з іх - недастатковы ўзровень сацыяльнай абароны прафесарска-выкладчыцкага саставу, зніжэнне ў моладзі цікавасці да навуковай кар'еры і выкладчыцкай працы, што стварае праблему дэфіцыту кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

У абмеркаванні ўзнятых пытанняў прынялі ўдзел міністр адукацыі А. Радзькоў, рэктар БДУ В. Стражаў, кіраўнікі іншых вну рэспублікі, як дзяржаўных, так і прыватных. Ішла таксама размова аб неабходнасці наладжвання цеснай сувязі паміж адукацыяй, навукай і вытворчасцю, у выніку чаго было прынята рашэнне аб стварэнні на базе БДУІР першага ў рэспубліцы адукацыйна-навукова-інавацыйнага комплексу.

У сферы адукацыі, адзначыў Прэзідэнт, будзе ўзмоцнена матэрыяльная падтрымка прафесараў і выкладчыкаў, сацыяльная абарона маладых спецыялістаў.

У рабоце нарады прыняў удзел рэктар нашага універсітэта прафесар А.У. Рагачоў.