Дарагія сябры!

Зазіраючы наперад, у 2007 год, мы падсумоўваем і аналізуем усё тое, чаго змаглі дасягнуць у годзе адыходзячым. Для шматтысячнага калектыву нашай вну ён быў адметны імкненнем выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў працаваць і вучыцца так, каб ГДУ высока трымаў марку вядучай вышэйшай навучальнай установы Беларускага Палесся, памнажаў свае здабыткі па ўсіх напрамках дзейнасці, умацоўваў і пашыраў свае плённыя сувязі з вучэбнымі, навуковымі ўстановамі многіх краін свету, з гонарам заяўляў аб сабе далёка за межамі Беларусі новымі спартыўнымі рэкордамі.

... Калі стрэлкі гадзінніка сыходзяцца ў навагоднюю ноч на лічбе "12", пад звон бакалаў, напоўненых шампанскім, кожны з нас загадвае сваё запаветнае жаданне з упэўненасцю ў тым, што яно абавязкова збудзецца. Аб чым мы марым у гэтую хвіліну? Безумоўна аб тым, каб кожны дзень новага года прыносіў радасць і задавальненне ад запатрабаванасці ў працоўным калектыве, ад шчаслівых мінут у атмасферы пяшчоты, дабрыні, кахання ў сям'і, ад вернасці, надзейнасці, узаемаразумення ў сяброўскіх адносінах, ад мірнага неба над галавой. І хаця рэцэпт шчасця ў кожнага свой, асабісты, без гэтых пералічаных складаючых яно, шчасце, не будзе поўным. Каб усё задуманае здзяйснялася, неабходна штодзённая, карпатлівая праца і рук, і душы, і ад гэтага наша жыццё стане больш гарманічным.

Жадаем усім Вам моцнага здароўя, далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, у вучобе і навуковых пошуках, новых удалых ідэй, шчасця і дабрабыту. Няхай 2007-ы год стане перыядам стабільнасці і працвітання!

РЭКТАРАТ, ПРАФКАМ, ПРАФКАМ СТУДЭНТАЎ.