Home Мероприятия Экскурсія ў бібліятэку
formats

Экскурсія ў бібліятэку

Published on 08.11.2017, by

Першакурснікі  спецыяльнасці “Камп'ютэрная фізіка”  пад час экскурсіі наведалі бібліятэку нашага універсітэта.

 

Студэнты пазнаёміліся з магчымасцямі і структурай бібліятэчнай сістэмы нашага універсітэту, а так сама даведаліся пра розныя сучасныя спосабы пошуку разнастайнай інфармацыі.

Супрацоўнікі  бібліятэкі зладзілі для нас захапляльныя агледзіны рарытэтных старадрукаў XIX-XX ст. якія дасюль чакаюць свайго чытача. Заўсёды прыемна патрымаць у рукох падручнік па вышэйшай матэматыцы аўтарства самога Лорэнца, які выйшаў у свет у далёкім 1908 годзе, ці пагартаць энцыклапедыю XIX стагоддзя. 

         

З цікаўнасьцю наведалі аддзел, дзе адбываецца камплектацыя бібліятэчнага фонду і акурат зараз апрацоўваюцца новыя кнігі па праграмаванню, якія хутка будуць даступныя на абанеменце.

На ўласныя вочы моладзь пабачыла арыгінальныя творы Францішка Скарыны – шмат томнае факсымільнае паравыданне поўнага збору твораў нашага першадрукара, прымеркаванае да 500-годдзя скарынаўскай беларускай Бібліі – каштоўны падарунак універсітэту ад Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі.  

Шчыра дзякуем супрацоўнікам бібліятэкі за цікавую экскурсію!

Куратар гр. КФ-17, Бабіч К.С.

 

  

 

0