Вы можаце даслаць нам свой каментарый, уласную думку, або задаць пытанне:
Паважаныя Сябры! Калi вы з`яўляецеся сапраўднымi аматарамi краязнаўства, цi вы цiкавiцеся гiсторыяй Гомельшчыны i вам патрэбны слушныя матэрыялы аб гэтым краi, звяртайцеся да гiсторыка-краязнаўчай суполкi «ВАКОЛIЦА», што дзейнiчае на гiстарычнам факультэце ў ГДУ iмя Францiшка Скарыны. Кiраўнiцтва суполкi шчыра запрашае ўciх разам з «ВАКОЛIЦАЙ» больш глыбока пазнаёмiцца з мінуўшчынай нашага краю, даведацца аб важнейшых гiстарычных падзеях, з`явах i людзях горада.
Дарэчы, краязнаўства на Гомельшчыне не заўсёды мела неабходныя магчымасцi i ўмовы для больш дзейнага свайго развiцця. Не гледзячы на гэта, у гiсторыi гэтай навукi былi людзi, якiя пастаянна даследвалi наш край, выяўлялi i збiралi ўсемагчымыя аб ім матэрыялы. I не дзiўна, бо вывучэнне таго цi iншага края мае высокую гiстарычную вартасць у высвятленнi i ў дасканаленнi нашай гiсторыi ў цэлым, а атрыманыя новыя веды дазваляюць нам пераасэнсаваць i ўсвядомiць ужо вядомыя факты нанава. З прычыны гэтага, на дадзены момант у ГДУ iмя Францiшка Скарыны, ёсць свае аматары краязнаўства, гатовыя працягваць дзейнасць iх папярэднiкаў.
Цiкаўнасць да свайго края выклiкала неабходнасць да стварэння гiсторыка-краязнаўчай суполкi - «ВАКОЛIЦА», якая з`явiлася на гiстарычнам факультэце 1.12.2007года. Яе заснавальнікамi з`ўляюцца выкчладчыкi Саўчык К.В. i Мiхедзька В.А., студэнты Кавалеўскi Я., Гулевiч В., Новiк М., Ляпёшкiн В. Навуковым кіраўніком суполкі з'яўляецца кандадат гістарычных навук, дацэнт В.П. Пічукоў. На дадзены момант студэнтамi ўжо напiсан шэраг навуковых артыкулаў у галiне краязнаўства, якiя вы зможацце знайсцi ў асабiстым бюлетэнi «Ваколiцы». У iм таксама будуць размешчаны i працы нашых апантаных выкладчыкаў, даследваннi якiх маюць высокую навуковую вартасць.
Праца аб`яднання «Ваколiца» не абмяжоўваецца толькi навуковай дзейнасцю i яе арганiзацыяй. Самай захапляючай часткай яе дзейнасцi з`ўляюцца вандроўкi па самых цiкавых мясцовасцях нашай краiны. I гэта сапраўды так, бо ў ходзе нашых падарожнiцкiх экспедыцый мы маем добрую магчымасць дакрануцца да сiвой даўнiны i ацанiць нашу гiстарычную мiнуўшчыну са сваёй незалежнай кропкi гледжання. А галоўнае, мы адкрываем для сябе тую спадчыну продкаў, на ахову якой мы павiны звярнуць сваю пiльную ўвагу. Такiм чынам, мы ўсiх заклiкаем далучацца да нашых вандровак, якiя мы можам абмеркаваць разам з вамi.
I яшчэ, даведацца аб блiжэйшых планах суполкi, а таксама даслаць нам свае ўражанні і меркаванні.вы можаце на нашым сайце.
Першыя крокi суполкай на далейшае яе развiццё ўжо зроблены, засталося толькi працягваць пачатае i павялiчваць нашы намаганнi ў накiрунку ажыцяўлення задуманага. Спадзяемся, што i з вашага боку, Шаноўнае Спадарства, мы пачуем слушныя заўвагi, прапановы i парады.