| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 |
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны
21.02.2017

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальных палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне…
Ніл Гілевіч


21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта правяла акцыю “Мова мая, я з табою ў жыцці шчасце маю…”.

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага Дня роднай мовы, на філалагічным факультэце адбыўся конкурс чытальнікаў. Удзельнікамі конкурса сталі студэнты дзённай формы навучання. Яны прадставілі закончаныя фрагменты твораў любых літаратурных жанраў, якія адпавядалі тэматыцы конкурса. Арганізатары імкнуліся да папулярызацыі твораў беларускай класічнай і сучаснай айчыннай паэзіі і прозы, выяўлення і падтрымкі таленавітых выканаўцаў, што валодаюць жанрам мастацкага слова, знаёмства з літаратурнай спадчынай Беларусі, што адлюстроўвае багацце беларускай мовы.

Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі за актыўны ўдзел у конкурсе, майстэрства дэкламацыі, уласныя вершы:

  • Аўдод Святлана, студэнтка 1 курса
  • Ефіменка Анастасія, студэнтка 1 курса
  • Краўцова Юлія, студэнтка 1 курса
  • Чэкан Анастасія, студэнтка 1 курса
  • Шкудун Сняжана, студэнтка 1курса
  • Пархоменка Дар’я, студэнтка 1 курса
  • Кухарава Яна, студэнтка 2 курса
  • Мінава Кацярына, студэнтка 2 курса
  • Плахатнюк Ганна, студэнтка 3 курса
  • Дакукін Аляксандр, студэнт 3 курса

21 лютага ў межах акцыі быў праведзены ЎСЕАГУЛЬНЫ ДЫКТАНТ, у якім удзельнічалі не толькі філолагі, але і прадстаўнікі іншых факультэтаў. У аўдыторыі 2-16 1 корпуса прысутнічалі студэнты 3 і 4 курсаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”. Сваіх выхаванцаў падтрымалі выкладчыкі біялагічнага факультэта: загадчык кафедры лесагаспадарчых дысцыплін Лазарава М.С. (якая, дарэчы, адукацыю атрымала ў Расіі і беларускую не вывучала, але не спалохалася “цяжкасцей”), старшы выкладчык гэтай жа кафедры Клімовіч Л.К. і намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Галіноўскі М. Г.

Выклікаў цікавасць і флэшмоб, праведезены студэнтамі філалагічнага факультэта ва ўсіх карпусах ГДУ. У цёплай і добразычлівай атмасфнры студэнты задавалі ўсім сустрэчным пытанні: Ці ведаеце вы, які сёдня дзень? Якую мову вы лічыце роднай? Прапаноўвалі перакласці словы з рускай мовы на беларускую і раздавалі памятныя карткі.

Мы ўдзячны ўсім, хто праявіў цікавасць да роднага Слова, жаданне праверыць сваю пісьменнасць і актыўна удзельнічаў у конкурсах.

Алена Ермакова, загадчык кафедры
беларускай мовы;
Алена Палуян, дацэнт кафедры
беларускай культуры і фалькларыстыкі.


Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2017
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS