Набліжаецца дзень Перамогі над нацысцкаю Германіяй, і да гэтай даты прымеркавана шэраг мерапрыемстваў у розных краінах. У адным з іх 22 красавіка прынялі ўдзел студэнты гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. У гэты дзень па ініцыятыве Маладзёжнага парламента пры Дзяржаўнай Думе Расійскай Федэрацыі праводзілася міжнародная акцыя “Тэст па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”. Мерапрыемства накіравана на захаванне памяці і пашырэнне ведаў аб вайне сярод маладога пакалення. Акцыя ва ўсіх краінах пачыналася ў 11:00 па мясцоваму часу. Студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны прадэманстравалі высокі ўзровень ведаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паспяхова справіліся з прапанаванымі ім тэстамі. Найбольшую колькасць балаў набралі Вольга Дравіла і Вадзім Мароз. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства ўзялі супрацоўнікі Цэнтра расійскай навукі і культуры ў Гомел і на чале з В.Л. Мічурыным.
| ||||||||