| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 |
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

Хай квітнее спадчына Скарыны і не забываецца праз стагоддзі!
05.04.2017

Пад такім лозунгам 5 красавіка ў Гомельскай абласной бібліятэцы імя Леніна прайшла навукова-асветніцкая канферэнцыя, прысвечаная дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Як вядома, 500 год таму асветнік заснаваў у Празе друкарню і 6 жнiўня 1517 года выдаў першую друкаваную беларускую кнігу – “Псалтыр”. З гэтага моманту пачынаецца кардынальна новы этап у развіцці беларускага пісьменства.

Удзельнікі народнага аматарскага тэатра абласной бібліятэкі «Гракi» дапамаглі адкрыць канферэнцыю. Акцёры паказалі фрагмент спектакля па п’есе Івана Штэйнера «Мудрости зачало и конецъ». Галоўная частка мерапрыемства пачалася словамі прывітання дырэктара бібліятэкі М. Рафеевай і прарэктара па выхаваўчай рабоце ГДУ Ю. Нікіцюка. Прымалі ўдзел у даследаванні “тэмы дня” А. Суша, І. Штэйнер, Т. Аўдоніна, С. Зянькоў, К. Усовіч, М. Марозаў і інш. Дарэчы А. Суша прадставіў віртуальнае выступленне, у якім адзначыў “насычанасць” юбілейнага года.

-- Будзе шмат не толькі віртуальных, але і рэальных сустрэч. Тая спадчына Францыска Скарыны, якая захоўваецца ў краіне, будзе і далей служыць беларускай народу.

Вельмі ўразіла ў выступленнях даследчыкаў навізна ў падыходзе да асэнсавання спадчыны беларускага гуманіста і твораў, у якіх прадстаўлены вобраз першадрукара.

Актыўны ўдзел у канферэнцыі прынялі студэнты 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Яны прадставілі прысутным кампазіцыю з вершаў сучасных беларускіх паэтаў, дзе Скарына паўстае ў разнастайных абліччах.

На прыемнай ноце былі падведзены вынікі сустрэчы. Усе ўдзельнікі атрымалі станоўчыя эмоцыі і даведаліся шмат новага з жыцця і дзейнасці беларускага асветніка-гуманіста. Для іх былі падрыхтаваны памятныя пачастункі: цукеркі з эмблемай вокладкі сучасных кніг пра жыццё і дзейнасць беларускага першадрукара. На майстар-класе ўсе жадаючыя змаглі адчуць сябе ў ролі мастака або даследчыка жыццёвага шляху Ф. Скарыны. Была арганізавана экскурсія па музеі рэдкай кнігі пры абласной бібліятэцы і музеі-лабараторыі Ф. Скарыны пры ГДУ.

Анастасія ЯЗЕРСКАЯ,
студэнтка філалагічнага факультэта
Фота У. Чысціка

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2017
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS