5 мая напярэдадні вялікага свята на філалагічным факультэце адбыўся прысвечаны Дню Перамогі конкурс чытальнікаў. Дэвізам яго сталі радкі Пімена Панчанкі: “Як мала слоў, каб стаць іх летапісцам, як мала слоў, каб расказаць пра іх”. Падзеі тых цяжкіх дзён да гэтага часу нікога не пакідаюць абыякавым. Пісьменнікі, паэты ў сваёй творчасці ўслаўляюць подзвіг кожнага жыхара Беларусі. Таму жадаючых прыняць удзел у конкурсе было шмат. Студэнты трэцяга курса ўзнёсла, пранікнёна прачыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ўласныя творы грамадзянскай, філасофскай тэматыкі. Членамі журы з’яўляліся выкладчыкі кафедры беларускай мовы. Выразнае пранікнёнае чытанне ўдзельнікаў конкурсу спадабалася ўсім прысутным. Вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў, але большасцю галасоў імі сталі Кацярына Быстрык і Юлія Ярмоленка (у намінацыі “Верш беларускага паэта”) і Вольга Аксёнава (у намінацыі “Аўтарскі верш”).
Фото У. Чысціка
| ||||||||||