| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
 RSS
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

Жыць дзеля памяці
13.05.2016

Свята Вялікай Перамогі чырвонай ніткай праходзіць праз увесь месяц май. У вядучым вузе Гомельшчыны напрыканцы вясны ладзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя памятнай даце, і на кожным з іх гучыць думка аб неабходнасці захавання і ўшанавання памяці аб героях вайны. Падчас прэзентацыі кнігі-даследавання “Жить и помнить. Советские воинские захоронения в Европе» дэкан гістарычнага факультэта Мікалай Мязга падкрэсліў тую значную ролю, якую адыгрываюць гісторыкі, літаратары і ўсе нераўнадушныя людзі ў справе перадачы наступным пакаленням звестак аб падзеях Вялікай Айчыннай.

Аўтарскі калектыў кнігі-рэквіема “Жить и помнить» -- гісторык, юрыст і пісьменнік Анатоль Шаркоў і журналіст, перакладчык Алена Харашэвіч -- сталі лаўрэатамі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. На сустрэчу з імі ў чытальнай зале ГДУ імя Ф. Скарыны сабраліся выкладчыкі і студэнты гістфака, навучэнцы кадэцкіх класаў сярэдніх школ, супрацоўнікі СМІ. На прэзентацыі прысутнічалі духоўны кіраўнік праекта настаяцель Храма-помніка ў гонар Усіх Святых ў г. Мінску протаіерэй Фёдар Поўны, літаратар і журналіст Ізяслаў Катляроў – аўтар рэцэнзіі, надрукаванай ў газеце “Літаратура і Мастацтва”. Дарэчы, яе для аўдыторыі агучыла намеснік дэкана гістарычнага факультэта па інфарматызацыі і прафарыентацыі Наталля Сіротка.

Аўтары распавялі як працавалі над кнігай, збіралі і сістэматызавалі вялізны фактычны матэрыял. У Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакіі яны наведалі 46 месцаў пахавання нашых салдат. Анатоль Шаркоў і Алена Харашэвіч падрабязна апісалі іх, паведамілі пра дзіўныя людскія лёсы, сабралі дзесяткі раней невядомых імёнаў. Айцец Фёдар пажадаў усім непахіснай веры на шляху духоўнага развіцця, слухачы у сваю чаргу задалі пытанні гасцям.

Напрыканцы мерапрыемства да прысутных звярнулася дацэнт Тамара Гараніна. Яна подкрэсліла, што аўтары кнігі “Жить и помнить. Советские воинские захоронения в Европе” сваёй працай падаравалі надзею ўсім, хто праз многія дзесяцігоддзі працягвае пошук могілак родных людзей, які зніклі ў гады страшэннай вайны.

К. КАВАЛЕНКА
Фота У. Чысціка

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2016
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS