У пачатку мая ў выставачнай зале ГДУ імя Ф. Скарыны ў рамках гарадскога “Велікоднага фестывалю – 2016” адбылося адкрыццё традыцыйнай экспазіцыі “Святло праваслаўя”. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гомельскай епархіі, духоўны апякун фотаклуба “Святло душы” протаіерэй Вадзім Качан, рэктар універсітэта, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Рагачоў, прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дзіцячай мастацкай школы Наталля Ландарская. Таксама ў зале прысутнічалі прадстаўнікі Гомельскай епархіі, выхаванцы нядзельных школ, дзіцячай мастацкай школы, студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі нашай ВНУ. Выстава “Святло праваслаўя” арганізавана сумесна з аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гомельскай епархіі, фотаклубам “Святло душы”, рэдакцыяй часопіса “Сретение” і дзяржаўнай установай адукацыі “Дзіцячая мастацкая школа г. Гомеля”у дзесяты раз. Першую экскурсію правёў протаіерэй Вадзім Качан. Усе творчыя работы, прадстаўленыя на выставе, вучаць дабру, міласэрнасці і любові да ўсяго, што вакол нас. Яны прасякнуты духоўнай прыгажосцю і чысцінёй, ад іх зыходзіць сапраўднае святло Праваслаўя.
Яна ВАСІЛЕНКА, студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Фота У Чысціка | ||||||||||