| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
 RSS

Афіцыйная прэзентацыя новай кнігі Івана Штэйнера
22.12.2016

У чытальнай зале галоўнага корпуса прайшла прэзентацыя чарговай кнігі д.ф.н., прафесара, лаўрэата Прэміі Прэзідэнта РБ за работу з таленавітай моладзю, прэміі НАН Беларусі за лепшае навуковае даследаванне ў галіне гуманітарных навук, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Івана Штэйнера “Валадар над усім: канцэпт голаду ў беларускай і сусветнай літаратуры”.

У кнізе па-навуковаму прааналізавана і па-мастацку паказана ўвасабленне аднаго з самых галоўных пачуццяў жывых істот – голаду – у сусветнай мастацкай традыцыі, пачынаючы ад Бібліі і да нашых дзён. У прэзентацыі прынялі ўдзел як гуманітарыі (філолагі, бібліятэкары, багасловы, філосафы, настаўнікі, журналісты, пісьменнікі), так і вядомыя прадстаўнікі прыродазнаўчых навук.

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2016
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS