| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
 RSS
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

Віншуем
26.02.2016

Студэнта групы Г-51 гістарычнага факультэта Максіма Бяльца з прысуджэннем яму прэміі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Гэтай узнагароды ён удастоены за дасягненні ў розных сферах дзейнасці. Усе гады навучання ён мае выдатныя поспехі ў вучобе, Бялец актыўна і плённа займаецца навуковай працай. Максім прадстаўляў вынікі сваіх навуковых даследаванняў на 9 студэнцкіх канферэнцыях, мае 13 навуковых публікацый. На працягу вучобы ва ўніверсітэце заўсёды актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці. Ён член студэнцкага савета ўніверсітэта, удзельнік Рэспубліканскага студэнцкага грамадскага савета пры міністры адукацыі Беларусі, актыўны ўдзельнік ДНД, узначальваў ПА “БРСМ” факультэта. Ён адзін з актывістаў руху студэнцкіх будаўнічых атрадаў, у 2013 годзе стаў пераможцам конкурса “Зорнае юнацтва” ў намінацыі грамадская дзейнасць.

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2016
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS