| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
 RSS
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

Гонар, сумленне і слава мужчын
24.02.2016

23 лютага – у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Беларусі ў студэнцкім парку прадстаўнікі рэктарата, грамадскіх арганізацый універсітэта, факультэтаў усклалі вянкі і кветкі да магілы загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў, партызан і падпольшчыкаў.

Віншаванні са святам прымалі ветэраны ВАВ, якія працавалі ў нашай ВНУ. Георгія Савіча Еўдакіменку, Уладзіміра Панцялеевіча Ксяндзова, Мікалая Кліменцьевіча Глыбіна, Георгія Сяргеевіча Новікава з кветкамі, канвертамі з матэрыяльнай дапамогай ад адміністрацыі і прафкама супрацоўнікаў наведалі дома студэнты і выкладчыкі ГДУ. А ў рэктараце ўшаноўвалі воінаў-інтэрнацыялістаў: загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі і сусветнай эканомікі, д.э.н. Барыса Уладзіміравіча Сарвірава, асістэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Алега Міхайлавіча Саўкіна, старшага інспектара другой часткі Ігара Уладзіміравіча Літвіна і дворніка вучэбнага корпуса №2 Віктара Аляксандравіча Асіпенку.

Т. НІКАЛАЕВА
Фото У. Чысціка

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2016
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS