IХ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час” адбылася ў ГДУ імя Ф.Скарыны. З прывітальным словам да яе ўдзельнікаў звярнуўся рэктар універсітэта член - карэспандэнт НАНБ А.У.Рагачоў. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 35 кандыдатаў і 5 дактароў філалагічных, гістарычных, педагагічных навук, мастацтвазнаўства з навучальных , навуковых устаноў нашай рэспублікі і бліжняга замежжа, прадстаўнікі духавенства. Шырока была прадстаўлена навуковая супольнасць з Украіны . Далучыліся да абмеркавання тэмы канферэнцыі і маладыя даследчыкі – аспіранты, магістранты, студэнты. На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады аб палескай вясельнай абраднасці ва ўкраінска-беларускай палявой практыцы, паэтычнай сімволіцы ў вясельна-песеннай традыцыі Гомельшчыны на тэрыторыі беларуска-рускага памежжа, метэаралагічных ведах і вераваннях украінцаў на тэрыторыі, якая пацярпела ад катастрофы на ЧАЭС, і інш. У чатырох секцыях абмеркаваны пытанні, звязаныя з гісторыяй і культурай, народнымі звычаямі і абрадамі, разгледжаны актуальныя праблемы лексікалогоіі і лексікаграфіі, літаратуразнаўства.
Тамара ДУБЯК Фота У. ЧЫСЦІКА | ||||||||||