| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
 RSS
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

Некалькі слоў пра Дзеяслоў
13.02.2015

11 лютага на філалагічны факультэт завіталі супрацоўнікі рэдакцыі часопіса “Дзеяслоў” з прэзентацыяй яго 73-га выпуска. Мінскія госці расказалі слухачам пра творчыя поспехі выдання і з цікавасцю адказалі на пытанні студэнтаў і выкладчыкаў.

У вітальным слове галоўны рэдактар часопіса Барыс Сачанка распавёў пра ранейшыя выпускі “Дзеяслова” і змены ў новых нумарах выдання. “У нас друкуюцца лепшыя сучасныя беларускія літаратары. Мы таксама рады і пачынаючым талентам”, – адзначыў Барыс Пятровіч. Ён заклікаў студэнтаў не быць занадта сціплымі і дасылаць свае творчыя спробы на пошту рэдакцыі.

Стыль-рэдактар “Дзеяслова”, знакаміты беларускі пісьменнік Андрэй Федарэнка, адразу ж прызваў аудыторыю актыўна задаваць пытанні, каб атрымалася жывая і цікавая гутарка. Спадар Федарэнка расказаў пра сваю творчую дзейнасць, успомніў творы, якія пісаў у перыяд юнацкага кахання, заклікаў студэнтаў таксама пісаць пра гэтае пачуццё.

Намеснік галоўнага рэдактара Алесь Пашкевіч прачытаў вершы, а пасля ўзгадаў свае студэнцкія гады. Ва ўспамінах яго падтрымаў малады пісьменнік Усевалад Сцебурака.

Напрыканцы бяседы Барыс Сачанка і Андрэй Федарэнка адказалі на пытанні аўдыторыі, падаравалі кафедры беларускай літаратуры некалькі нумараў “Дзеяслова”. Задаволеныя цёплай і жывой сустрэчай, студэнты атрымалі у падарунак аўтографы гасцей. А тыя ў сваю чаргу пажадалі слухачам сонца, радасці і усмешак, паабяцалі прыехаць яшчэ не раз.

Алена Маковік
Фота У. Чысціка

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2015
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS