У чытальнай зале галоўнага корпуса адбылася прэзентацыя чарговай кнігі загадчыка кафедры беларускай літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Штэйнера. “Кот-ваявода: смяхотная штука” – так называецца чарговы мастацкі твор вядомага ва ўсім славянскім свеце даследчыка літаратуры, вучонага-славіста і пісьменніка. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі студэнты нашага і медыцынскага ўніверсітэтаў, выкладчыкі філалагічнага факультэта -- калегі Івана Федаравіча, журналісты гарадскіх і абласных СМІ. Сярод ганаровых гасцей – дэкан біялагічнага факультэта, доктар біялагічных навук, прафесар Віктар Аверын, рэжысер Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Багдан Арлоўскі, супрацоўнік тэлерадыёкампаніі “Гомель” Сяргей Краснабарод і шмат іншых, неабыякавых да творчасці Івана Фёдаравіча людзей. Усе яны павіншавалі прафесара з выхадам кнігі, падзякавалі яму за плённую працу, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытання “Ката-ваяводы”.
К. Каваленка Фота У. Чысціка | ||||||||||